Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль пракамэнтаваў абурэньне Лукашэнкі закрыцьцём мяжы

абноўлена

Расейска-беларуская мяжа, ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

Расея разьлічвае на паразуменьне зь Беларусьсю вакол захадаў для супрацьдзеяньня каранавірусу. Пра гэта сказаў прэс-сакратар кіраўніка Расеі Дзьмітрый Пяскоў, піша РБК.

Пяскоў патлумачыў, што кожная краіна можа прымаць тыя меры, якія неабходныя для супрацьдзеяньня распаўсюду каранавіруса і абароны сваіх грамадзян.

«Мы разьлічваем на паразуменьне нашых партнэраў, тым больш нашага бліжэйшага партнэра і саюзьніка Беларусі», – сказаў Пяскоў.

Што адбылося?

Расея 16 сакавіка вырашыла закрыць мяжу зь Беларусьсю для перамяшчэньня людзей.

Аляксандар Лукашэнка абурыўся рашэньнем Расеі. Паводле Лукашэнкі, у Беларусі адносна спакойнае становішча, а «Расея ўся палае ад каранавірусу».

«Самая вялікая для нас (не праблема, а адказнасьць) — гэта эканоміка. На жаль, усе гэтыя рухі ў кірунку каранавірусу вельмі рэзка адбіліся на эканоміцы. Дайшло да таго, што наша родная Расея — падкрэсьліваю — закрыла мяжу зь Беларусьсю», — адзначыў Лукашэнка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG