Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Fox News: у прэзыдэнта Бразыліі спачатку знайшлі, а пасьля не знайшлі каранавірус


Дональд Трамп і Жаір Балсанару, Флорыда, 7 сакавіка 2020
Дональд Трамп і Жаір Балсанару, Флорыда, 7 сакавіка 2020

Амэрыканскі тэлеканал Fox New паведаміў, што тэст прэзыдэнта Бразыліі Жаіра Балсанару на каранавірус даў нэгатыўны вынік.

Сын Балсанару Эдуарду паведаміў у жывым этэры Fox News, што паўторны тэст, праведзены для пацьвярджэньня дыягназу, даў нэгатыўны вынік. Неўзабаве гэтая інфармацыя была пацьверджаная ў твітэры бразыльскага прэзыдэнта.

Незадоўга да таго канал Fox New перадаў інфармацыю пра пазытыўны вынік тэсту. У сувязі з гэтым некалькіх службоўцаў прэзыдэнцкай адміністрацыі выклікалі на тэрміновы сход у офіс кіраўніка адміністрацыі Белага дому.

Некалькі дзён таму Жаір Балсанару сустракаўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Раней паведамлялі, што каранавірус быў выяўлены ў кіраўніка сакратарыяту грамадзкіх камунікацыяў пры адміністрацыі бразыльскага прэзыдэнта Фабію Вайнгартэна, які таксама на мінулым тыдні сустракаўся з Трампам. Сам Трамп, аднак, ня стаў рабіць тэстаў на каранавірус пасьля сустрэчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG