Краіны «Вялікай дваццаткі» (G20) паабяцалі адзіным фронтам змагацца з пандэміяй каранавірусу і інвэставаць у сусьветную эканоміку 5 трыльёнаў даляраў для зьмякчэньня наступстваў крызісу.
Міністэрства юстыцыі ЗША абвінаваціла прэзыдэнта Венэсуэлы Нікаласа Мадура ў наркагандлі і захоўваньні зброі
У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі і Саюзе турыстычных арганізацый прапанавалі ўраду ўвесьці для турыстычных кампаній падатковыя вакацыі ды іншыя паслабленьні ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.
КНДР негалосна зьвярнулася па міжнародную дапамогу ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруса COVID-19. Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы. Паводле дадзеных газэты, Пхэньян хоча набыць тэсты на каранавірус.
З такой ініцыятывай выступіў дэпутат прапрэзыдэнцкай фракцыі «Слуга народу» ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны Сяргей Нагарняк.
Каранавірус пацьвердзілі ў дзесяці вайскоўцаў міжнароднага батальёну NATO, дысьлякаванага ў Літве. Пра гэта паведамляе партал DELFI са спасылкай на прадстаўніка для сувязяў з грамадзкасьцю міжнароднага батальёну.
Галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў праз падазрэньне ў атрыманьні хабару. Абвінавачаньне яму пакуль не прад’яўлена.
Прэзыдэнт Дональд Трамп да самага апошняга часу называў новы каранавірус «кітайскім вірусам», але з пачатку гэтага тыдня ўстрымліваўся ад гэтага тэрміна на фоне заяў крытыкаў.
На мінулым тыдні ў «ДНР» адмянілі другую дзяржаўную мову, украінскую.
Ці слушна робіць кіраўніцтва Беларусі, адмаўляючыся ўводзіць у краіне карантын у сувязі з пашырэньнем каранавірусу? Дыскутуюць кіраўнік кампаніі «Кінаконг» Андрэй Кім і актывіст Саюзу палякаў Беларусі журналіст Анджэй Пачобут.
Расейскае Міністэрства фінансаў не вядзе работы па кампэнсацыі расейскім кампаніям пры пастаўках імі нафты ў Беларусь і не знаёмае з такімі плянамі.
Паліцыя Ўкраіны затрымала былога міністра замежных справаў Леаніда Кажару. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле падазрэньня ў забойстве. Цягам 72 гадзін суд павінен выбраць яму меру стрыманьня.
25 сакавіка пачала працаваць тэставая вэрсія сайту для галасаваньня на праймэрыз апазыцыйных кандыдатаў — prezident21by.org.
Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, былы кіраўнік Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце Зянон Пазьняк, які цяпер знаходзіцца ў Нью-Ёрку, павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Волі.
Першае паседжаньне адбудзецца 2 красавіка. Эпідэмія ўжо паўплывала на працу камісій.
«Расейскі бок не зьвяртаўся да польскага боку з просьбай атрымаць згоду на ажыцьцяўленьне палёту расейскіх вайсковых самалётаў над тэрыторыяй Польшчы».
«Мы заклікаем усіх беларусаў самастойна адзначыць гэтае сьвята, якое мусіць быць у кожным доме».
Марудлівасьць Пэкіну ў абмене інфармацыяй пра вірус, кажа Пампэо, стварыла рызыкі для людзей ва ўсім сьвеце, і сказаў, што гэта «сапраўды паставіла пад пагрозу тысячы жыцьцяў».
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў з нагоды гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у Твітэры, што лекі, то бок самаізаляцыя з мэтай прыпыніць распаўсюджваньне каранавірусу, можа быць горш хваробы і падкрэсьліў, што амэрыканцы хочуць вярнуцца да працы.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў заявіў, што парушальнікаў карантыну ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі варта забіваць. Словы кіраўніка Чачні прыводзіць «Каўкаскі вузел».
Кіраўнік Беларусі забараніў праводіць у сваёй працоўнай рэзыдэнцыі — Палацы незалежнасьці — спэцыяльныя мэдычныя мерапрыемствы.
Ізраільскі гісторык, аўтар бэстсэлераў пра гісторыю чалавецтва Юваль Ной Гарары апублікаваў у брытанскай Financial Times артыкул пра тое, якія зьмены адбудуцца і ўжо адбываюцца ў сувязі з пандэміяй
Расейскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь бяз прэміі, паведаміў 24 сакавіка журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, якога цытуе БелТА. Тлумачым, якія цяпер будуць умовы гандлю нафтай з Расеяй.
Падчас сустрэчы з паслом Кітаю Цуй Цімінам кіраўнік дзяржавы Аляксандар Лукашэнка сказаў, што найбольш баіцца псыхозу ад навінаў пра каранавірус.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заяўляе, што цягам апошняга тыдня Беларусь адмовіла больш як 300 украінцам ва ўезьдзе на сваю тэрыторыю, нягледзячы на адсутнасьць рашэньня беларускіх уладаў аб закрыцьці сваіх межаў.
Расейскія кампаніі будуць пастаўляць нафту ў Беларусь бяз прэміі, паведаміў 24 сакавіка журналістам прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, цытуе яго БелТА.
«З другога боку, тая міграцыя, якая ідзе з жаданьнем незаконна трапіць у Эўрапейскі зьвяз , яна ў нас ёсьць, і мы зь ёй умеем змагацца».
Cвабода параўнала, што гавораць пра каранавірус насельніцтву Аляксандар Лукашэнка і Ангела Мэркель.
Заплянаваны раней афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію перанесьлі праз каранавірус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Беларусь разьлічвае нарасьціць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем, нягледзячы на адставаньне, якое ўзьнікла ў сувязі пандэміяй каранавірусу.
У панядзелак прэзыдэнт Сусьветнага банку Дэвід Мальпас заявіў, што ягоная структура можа выдаткаваць 150 мільярдаў даляраў, каб дапамагчы разьвіцьцёвым краінам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і наступным аздараўленьні эканомікі.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Расейскія ўлады анэксаванага Крыму завялі крымінальную справу за «арганізацыю масавых беспарадкаў» на аднаго зь лідэраў крымскіх татараў, кіраўніка Мэджлісу крымскататарскага народу і дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Рэфата Чубарава.
Колішні першы міністар Шатландыі, кіраўнік руху за незалежнасьць Шатляндыі Алекс Сэлманд быў у панядзелак прызнаны невінаватым у некалькіх крымінальных злачынствах сэксуальнага характару супраць дзевяці жанчын, паведамляе Reuters.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны.
Раптоўная праверка баявой гатоўнасьці Ўзброеных сілаў Беларусі перайшла да актыўнай фазы — комплексных вучэньняў, якія ёсьць «адной зь мераў рэагаваньня на шматнацыянальныя манэўры NATO каля беларускіх межаў», гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Беларусі.
У Міністэрстве абароны кажуць, што хочуць захаваць у частках «бясьпечнае асяродзьдзе».
Трохбаковая кантактная група ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе правядзе на гэтым тыдні свае перамовы ў фармаце відэаканфэрэнцыі.
Аляксей Кірыенка з Магілёва працаваў у кампаніі, якая абслугоўвала дзяржаўныя структуры, у тым ліку мясцовы КДБ.
Адкрылі авіямяжу на прылёт і вылёт, іншыя межы на выезд. Пра адкрыцьцё ўезду празь «непаветраныя» пункты пропуску гаворкі не ідзе.
Паводле ацэнак МЗС, яшчэ некалькі тысяч беларусаў могуць неўзабаве мець патрэбу ў дапамозе.
На працягу некалькіх наступных дзён Ангела Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель зьвярнулася да немцаў у сувязі з пандэміяй каранавіруса ў сьвеце. Прамова нямецкай лідаркі здабыла вялікую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. Яе цытуюць вядучыя інфармацыйныя агенцтвы і і карыстальнікі сацыяльных сетак.
Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў новага каранавірусу ў гэтай краіне менш, чым у Беларусі
Прэмʼер-міністры Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Сяргей Румас правялі тэлефонную размову.
Прэзыдэнтка Славаччыны Зузана Чапутава зацьвердзіла ў суботу, 21 сакавіка, новы ўрад краіны. Прэм’ер-міністрам стаў Ігар Матавіч.
Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя паведаміў сёньня, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі з прапановай увесьці на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
У пятніцу, 20 сакавіка, брытанскі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан заявіў аб маючым адбыцца ў пятніцу ўвечары закрыцьці кавярняў, пабаў і рэстаранаў — у парадку ўзмацненьня жорсткасьці проціэпідэмічных захадаў, паведамілі брытанскія СМІ.
«Мы ўводзім рэжым эпідэміі», — сказаў прэм’ер-міністар Польшчы на брыфінгу ў пятніцу ў Варшаве. Раней у Польшчы дзейнічаў рэжым эпідэміялягічнай небясьпекі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Загрузіць яшчэ