Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога першага міністра Шатляндыі Сэлманда прызналі невінаватым у сэксуальных злачынствах


Алекс Сэлманд
Алекс Сэлманд

Колішні першы міністар Шатландыі, кіраўнік руху за незалежнасьць Шатляндыі Алекс Сэлманд быў у панядзелак прызнаны невінаватым у некалькіх крымінальных злачынствах сэксуальнага характару супраць дзевяці жанчын, паведамляе Reuters.

65-га Сэлманд быў прызнаны невінаватым прысяжнымі пры Вярхоўным судзе ў Эдынбургу паводле 12-ці абвінавачаньняў, у тым ліку ў замаху на згвалтаваньне, сэксуальным гвалце і непрыстойных выпадах.

Сэлманд, які кіраваў шатляндзкім урадам на працягу сямі гадоў да 2014 году і спрыяў росту незалежніцкіх настрояў ў Шатляндыі ў якасьці лідэра Шатляндзкай нацыянальнай партыі (SNP), адмаўляў любое парушэньне закону.

Падчас судовага працэсу ён заявіў, што некаторыя зь ягоных паводзін былі недарэчныя, але ён не парушыў закон.

«Відавочна, перш за ўсё, я хацеў бы падзякаваць сваім сябрам і сям’і за тое, што былі побач са мной на працягу апошніх двух гадоў», — эмацыянальна заявіў Сэлманд, выйшаўшы з будынка суду пасьля вынясеньня вэрдыкту.

«Які б кашмар я ні перажыў за апошнія два гады, гэта нішто ў параўнаньні з кашмарам, які цяпер перажывае кожны з нас», — сказаў ён, спасылаючыся на крызіс з пандэміяй каранавіруса.

«Людзі паміраюць, яшчэ многія памруць. Дапамагай нам усім Бог».

У 2018 годзе Сэлманд распачаў судовую справу супраць шатляндзкага ўраду, якім цяпер кіруе яго пераемніца Нікола Стэрджэн, за тое, як ён разглядаў звароты супраць Сэлманда ў справе сэксуальных дамаганьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG