Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны банк можа выдаткаваць 150 мільярдаў даляраў за 15 месяцаў на барацьбу з каранавірусам


Дэвід Мальпас
Дэвід Мальпас

У панядзелак прэзыдэнт Сусьветнага банку Дэвід Мальпас заявіў, што ягоная структура можа выдаткаваць 150 мільярдаў даляраў, каб дапамагчы разьвіцьцёвым краінам у барацьбе з пандэміяй каранавіруса і наступным аздараўленьні эканомікі.

У звароце да міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў G20 Мальпас таксама заклікаў краіны-крэдыторы G20 дазволіць самым бедным краінам прыпыніць усе выплаты па двухбаковым доўгу, пакуль яны змагаюцца зь вірусам.

Мальпас заявіў, што бедным краінам трэба дазволіць канцэнтраваць свае рэсурсы на рэагаваньні на пандэмію.

«Я заклікаю лідэраў G20 дазволіць самым бедным краінам прыпыніць усе выплаты афіцыйных двухбаковых крэдытаў, пакуль Сусьветны банк і Міжнародны валютны фонд (МВФ) не дадуць поўнай ацэнкі іх патрэбаў у рэканструкцыі і фінансаваньні», — гаворыцца ў заяве.

Цяпер Сусьветны банк рыхтуе праекты ў 49 краінах, каб дапамагчы змагацца зь вірусам у рамках новай апэратыўнай крэдытнай праграмы, і на гэтым тыдні чакаюцца рашэньні па прынамсі 16-ці з гэтых праектаў, сказаў Мальпас.

Ён дадаў, што Банк праводзіць кансультацыі з Кітаем і іншымі ключавымі краінамі для атрыманьня дапамогі ў хуткім вырабе і дастаўцы многіх мэдыцынскіх тавараў у краіны, якія маюць патрэбу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG