Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі і «Белавія» дапамаглі вярнуцца з-за мяжы 3400 беларусам


Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Міністэрства замежных справаў Беларусі паведаміла на афіцыйнай старонцы на Facebook, што разам з нацыянальнай авіякампаніяй «Белавія» дапамагла больш як 3400 беларусам.

У іх ліку дзеці і суправаджэньне з санаторыя «Беларусь» у Юрмале (Латвія), спартовая дэлегацыя Малдовы, чатыры чалавекі з круізнага ляйнэра Costa Pacifica (21 сакавіка пасажыраў высадзілі ў італьянскай Генуі).

Паводле ацэнак МЗС, яшчэ некалькі тысяч беларусаў могуць у найбліжэйшы час мець патрэбу ў дапамозе.

«Працэс ідзе, — піша МЗС. — Большасьць вострых пытаньняў ужо ўдалося вырашыць. Наладжаная сыстэмная адпраўка нашых грамадзянаў з Эгіпту, супольна з расейскім бокам дастаўляюцца грамадзяне з Тайлянду, прапрацоўваецца эвакуацыя з Марока, вяртаюцца грамадзяне з Чарнагорыі, у транзытную схему вяртаньня праз Расею уключаны аэрапорт „Пулкава“. Канструктыўна вырашаюцца сытуацыі ў Літве, Польшчы і Ўкраіне».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG