Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адкрыла мяжу для транзыту грамадзян Беларусі і іншых краінаў СНД

абноўлена

Урад Расейскай Фэдэрацыі апублікаваў рашэньне ад 20 сакавіка аб выключэньні са сьпісу краінаў, грамадзянам якіх абмяжоўваюць уезд у Расею, дзяржаў СНД, а таксама грузінскіх сэпаратысцкіх рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

У склад СНД уваходзяць Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Малдова, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан. Украіна фактычна пакінула СНД, хоць у Расеі адзначалі, што фармальнай заявы аб выхадзе краіна не падавала.

Закрыцьцё мяжы для краінаў СНД не распаўсюджваецца на паветраныя пункты пропуску пры ўезьдзе і выезьдзе, а таксама пры выезьдзе празь іншыя пункты пропуску «пры руху ў дзяржавы свайго грамадзянства». Фактычна гаворка пра транзыт праз Расею грамадзян дзяржаў СНД у свае краіны. Было некалькі выпадкаў, калі беларусы не маглі трапіць дамоў з Індыі праз расейскія аэрапорты.

Аб рашэньні закрыць мяжу зь Беларусьсю для перасоўваньня людзей 16 сакавіка абвясьціў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін, ён зьвязваў рашэньне з пандэміяй новага каранавірусу і хваробы COVID-19. Гэтыя абмежаваньні былі ўведзеныя ад 18 сакавіка. Рсейскія памежнікі тлумачылі, што будуць пускаць толькі грамадзянаў Расеі, дыпляматаў і міжнародныя фуры. Але кантроль рабілі не на ўсіх участках мяжы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG