Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: прастой у эканоміцы можа прычыніць краіне большую шкоду, чым каранавірус


Дональд Трамп

У аўторак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у Твітэры, што лекі, то бок самаізаляцыя з мэтай прыпыніць распаўсюджваньне каранавірусу, можа быць горш хваробы і падкрэсьліў, што амэрыканцы хочуць вярнуцца да працы.

Па словах прадстаўнікоў Белага дома, запіс у Твітэры адлюстроўвае занепакоенасьць прэзыдэнта Трампа адносна наступстваў рэзкага тармажэньня амэрыканскай эканомікі, выкліканай антывіруснымі мерамі.

«Нашы грамадзяне хочуць вярнуцца да працы, - напісаў Трамп ў «Твітэры» у аўторак раніцай. - Яны будуць прытрымлівацца рэкамэндацый па сацыяльным дыстанцыяваньні і ўсім астатнім, а за пажылымі людзьмі будуць даглядаць зь любоўю і клопатам. Мы можам зрабіць і тое, і іншае. Рашэньне ня можа быць (нашмат) горшым за праблему! »

У панядзелак падчас брыфінгу ў Белым дома Трамп падкрэсьліў, што Злучаныя Штаты не былі створаны з улікам прыпынку эканомікі або закрыцьця, як выказаўся прэзыдэнт. Прэзыдэнт даў зразумець, што ён разглядае магчымасьць паслабленьня рэжыму самаізаляцыі, які быў уведзены 16 сакавіка.

Экспэрты-мэдыкі настойваюць на тым, што любое паслабленьне рэжыму самаізаляцыі будзе заўчасным. У аўторак колькасьць выяўленых выпадкаў заражэньня ў ЗША дасягнула 40 тысяч, узровень заражэньня ў Нью-Ёрку, фінансавым цэнтры краіны, у пяць разоў пераўзыходзіў агульнанацыянальны ўзровень.

Між тым, вядомы амэрыканскі біяфізік Нобэлеўскі ляўрэат Майкл Левіт зрабіў аптымістычны прагноз адносна распаўсюджваньня каранавіруса. Згодна зь яго мадэльлю, рост інфікаваньня ў сьвеце запавольваецца, ён бачыць прыкметы паляпшэньня сытуацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG