Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Рады БНР: Моладзь адчула, што незалежнасьць вартая, каб яе баранiлі


Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР
Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да суродзічаў з нагоды гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Тэкс звароту апублікаваны на фб-старонцы Рады БНР.

«Ад iмя Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi вiншую кожнага з вас, у Беларусi й дзе бы вы не знаходзiлiся ў сьвеце, з нашым сьветлым нацыянальным сьвятам. Незалежнасьць абвесьцiлi продкі ўсіх нас, перад тым як акупанты пачалi дэнацыяналiзаваць наш народ, — піша старшыня Рады БНР. — У 2019 годзе мы ўсе перажылi вялiкае шчасьце, бачачы мора бел-чырвона-белых сьцягоў на вулiцах Вiльнi, падчас пахаваньня Кастуся Калiноўскага й ягоных паплечнiкаў-змагароў. Усiм вам, хто спрычынiўся да гэтага слаўнага дня, хачу сёньня яшчэ раз падзякаваць з глыбiнi душы. Ганарылася я вамi, як нiколi! Тады пераканалася, што мы пераможам!».

Прыгадаўшы адну з найбольш важных падзеяў апошняга часу, Івонка Сурвіла сказала, што «Нажаль, пасьля радасьцi прыйшлося перажыць вялiкую трывогу, калi Пуцiн намагаўся захапiць наш край. Дай Божа, каб гэта ўсё толькi было страшным кашмарам, якi мы мусiлi перажыць, каб усьвядомiць сабе вартасьць для кожнага з нас незалежнасьцi нашай дзяржавы. Пакуль што бальшыня з нас супакоiлася. Усё ж цяжка верыць, што чалавек, якога народ называе сваiм прэзыдэнтам, зможа стацца ягоным найбольшым здраднiкам».

«Хочацца думаць, што людзi нашыя, а менавiта нашая моладзь, адчула, што незалежнасьць вартая таго, каб мы яе баранiлi ўсе, кожны як можа, шчыльнымi радамi, — завяршае свой зварот Івонка Сурвіла. — Памятайце, што вас будуць паважаць у сьвеце й з вамi лiчыцца, толькi калi нашая дзяржава зойме пачэснае месца ў сям’i вольных народаў сьвету. Дык трымайцеся, мае дарагiя суродзiчы! Жыве Беларусь!».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG