Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы абвясьцілі рэжым эпідэміі праз каранавірус


Люблін.

«Мы ўводзім рэжым эпідэміі», — сказаў прэм’ер-міністар Польшчы на брыфінгу ў пятніцу ў Варшаве. Раней у Польшчы дзейнічаў рэжым эпідэміялягічнай небясьпекі, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Прэмʼер-міністар Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўведзены стан эпідэміі дае далейшыя магчымасьці для дзеяньняў: «Мы вырашылі працягнуць прыпыненьне заняткаў у школах да Вялікадня».

Маравецкі заклікаў суайчыньнікаў выконваць меры засьцярогі і дысцыпліны. Паводле яго слоў, бліжэйшыя тыдні да велікодных сьвятаў «павінны быць тыднямі поўнай дысцыпліны».

Уводзяцца штрафныя санкцыі за парушэньне карантыну. Яны вырастуць з 5 да 30 тысяч злотых (каля 7,5 тысяч даляраў).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Паводле апошніх зьвестак, у Польшчы каранавірус пацьверджаны ў 411 чалавек, шэсьць зь іх памерлі.

Раней урад Польшчы ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу прыняў рашэньне закрыць межы для замежнікаў, аднавіць кантроль на межах з краінамі Шэнгенскай зоны, спыніць міжнароднае авія- і чыгуначнае пасажырскае злучэньне, забараніць сходы колькасьцю 50 і больш чалавек, закрыць усе навучальныя і забаўляльныя ўстановы, пункты грамадзкага харчаваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

22 новыя адказы пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Колькі чалавек з каранавірусам памерлі ў Беларусі

Пакуль вядома пра шэсьць выпадкаў сьмерці пацыентаў, інфікаваных новым каранавірусам (Мінздароўя, нагадаем, паведамляе пра 4 пацьверджаныя выпадкі).

  1. 73-гадовая пэнсыянэрка Аляксандра Чэпік, памерла ўвечары 30 сакавіка ў Віцебскім абласным клінічным спэцыялізаваным цэнтры (ВАКСЦ, былы чыгуначны шпіталь).​
  2. 75-гадовы актор Драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч, памёр у ноч з 30 на 31 сакавіка ў ВАКСЦ.
  3. 70-гадовая настаўніца зь вёскі Новыя Доктаравічы (Менская вобласьць) Натальля А., памерла 1 красавіка ў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы.
  4. 70-гадовы вайсковы пэнсіянэр Уладзімер Сідараў, памёр 2 красавіка ў ВАКСЦ.​
  5. 67-гадовая Вольга Дзеравянка, памерла 1 красавіка ў 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску.
  6. 60-гадовы мянчук памёр у сталічным інфэкцыйным шпіталі 3 красавіка.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG