Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі — украінцам: «Патэлефануйце бацькам і пераканайце іх не выходзіць з дому». Відэа


Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 20 сакавіка ў відэазвароце распавёў, што ўсё ж змог пераканаць сваю маму не выходзіць з дому бяз крайняй неабходнасьці празь небясьпеку заражэньня, і заклікаў украінцаў зрабіць тое самае са сваімі бацькамі.

«Сёньня я патэлефанаваў сваёй маці. Усе гэтыя дні я вельмі прашу яе заставацца дома, і ўсе гэтыя дні яна ня вельмі слухаецца: кажа, што лепш яе ніхто ня выбярэ патрэбныя прадукты. Але ў рэшце мне ўдалося яе пераканаць. Мама пагадзілася не выходзіць з хаты бяз крайняй неабходнасьці», — распавёў украінскі прэзыдэнт.

Ён папрасіў усіх астатніх украінцаў зрабіць тое ж самае: мінімізаваць выхад пажылых людзей на вуліцу, у крамы, банкі ці на пошту:

«Патэлефануйце сваім бацькам, сваім бабулям і дзядулям, прывязіце ім усё неабходнае або замоўце онлайн дастаўку прадуктаў і лекаў. Навучыце іх саміх замаўляць дастаўку і аплачваць паслугі праз інтэрнэт», — прапанаваў Зяленскі.

«Усім украінцам, якія працягваюць заставацца дома, хачу падзякаваць за іх розум і пачуцьцё адказнасьці. Застаючыся дома, вы дапамагаеце нераспаўсюджаньню вірусу, вы не ствараеце рызыку ні для сябе, ні для навакольных», — падкрэсьліў ён.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Праз пандэмію каранавірусу ў сацсетках ужо некалькі дзён праходзіць глябальны флэшмоб мэдработнікаў #StayHome. Мэдыкі заклікаюць людзей заставацца дома праз каранавірус і ня заражаць навакольных.

Ва Украіне на дадзены момант з 26 захварэлых трое памерлі, яшчэ некалькі ўкраінцаў лечацца ў іншых краінах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG