Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветная арганізацыя здароўя: інфармаваць людзей падчас пандэміі варта штодня


У Сусьветнай арганізацыі здароўя (WHO) ацанілі дзеяньні беларускага Міністэрства здароўя падчас пандэміі каранавірусу.

Інфармаваньне людзей — важны кампанэнт дзеяньняў падчас пандэміі каранавірусу. Такую думку ў размове са Свабодай выказаў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў.

«Грамадзтва трэба інфармаваць ня толькі каб задаволіць інтарэс, а яшчэ і для далучанасьці людзей. Калі рэкамэндуюць захады сацыяльнага дыстанцыяваньня і калі няма разуменьня сур’ёзнасьці сытуацыі, людзі не заўсёды выконваюць парады. Штодзённае інфармаваньне вельмі патрэбнае і вельмі важнае», — кажа Батыр Бердыклычаў.

Міністэрства здароўя Беларусі не паведамляла пра колькасьць выпадкаў каранавірусу ў Беларусі з 18 па 20 сакавіка.

УЖЫВУЮ Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Таксама людзі часта падымаюць пытаньне пра недахоп тэстаў на каранавірус. Маўляў, тэстуюць ня ўсіх, хто прыяжджае з-за мяжы.

Батыр Бердыклычаў кажа, што для тэставаньня ёсьць пэўныя крытэры.

«Гэта людзі, якія прыяжджаюць з краін зь небясьпечнай сытуацыяй, а таксама людзі, якія былі ў шчыльным кантакце зь імі. На сёньня я ня чуў пра недахоп тэстаў», — гаворыць прадстаўнік WHO.

На сёньня, паводле Батыра Бердыклычава, Міністэрства здароўя Беларусі эфэктыўна працуе з раньнім выяўленьнем, тэставаньнем, ізаляцыяй і адсочваньнем кантактаў захварэлых.

Паводле інфармацыі Міністэрства здароўя, на 20 сакавіка ў Беларусі на каранавірус агулам захварэлі 69 чалавек.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG