Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія вытворцы спрабуюць зрабіць 20 тысяч апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх за 2 тыдні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Брытанскія вытворцы аўтамабіляў і авіятэхнікі, такія як Vauxhall і Airbus рыхтуюцца вырабляць дэталі для апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Гэтыя апараты патрэбныя Нацыянальнай сыстэме аховы здароўя падчас эпідэміі каранавірусу.

На пачатку гэтага тыдня прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заклікаў вырабіць дадатковыя 20 тысяч апаратаў за наступныя два тыдні. Больш за 60 кампаній адгукнуліся на гэты заклік, паведамляе The Guardian.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Тэхнічныя схемы мае забясьпечыць зьвязанае зь дзяржавай грамадзкае агенцтва Innovate UK. Дэталі маюць вырабляць на 3D-прынтэрах. Вытворца аўтамабіляў Vauxhall, якім валодае француская кампанія Groupe PSA, мае арганізаваць зборку апаратаў. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца памяшканьні для фарбаваньня машын. У адрозьненьне ад зборачных цэхаў там ёсьць умовы, патрэбныя для вытворчасьці мэдычнага абсталяваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG