Раней сваю кандыдатуру з праймэрыз Дэмакратычнай партыі зьняў былы мэр Піт Бутыджэдж. Паводле агенцтва Reuters, ён таксама падтрымае былога віцэ-прэзыдэнта.
У Бішкеку 2 сакавіка ў цэнтры гораду сабраўся масавы мітынг з патрабаваньнем выпусьціць на волю былога дэпутата парлямэнту Садыра Жапарава.
Сьцяпан Сьвятлоў, аўтар папулярных Youtube- і Telegram-каналаў Nexta, лічыць, што сёлета магчымая зьмена ўлады ў Беларусі. Так ён патлумачыў у відэаінтэрвію ў праекце «Морква», чаму ў сваіх перадачах на Youtube часта называе 2020 год «пераломным» і «важным».
Цэнтральная выбарчая камісія Таджыкістану 2 сакавіка абвясьціла кіроўную Народна-дэмакратычную партыю пераможцам выбараў у ніжнюю палату парлямэнту, якія адбыліся 1 сакавіка.
У Беларусі 2 сакавіка пачаліся супольныя беларуска-брытанскія вайсковыя вучэньні, у якіх удзельнічаюць 28 марскіх пяхотнікаў Вялікай Брытаніі.
У 2018 годзе Латвія была лідэрам сярод усіх краін ЭЗ па долі выдаткаў на абарону ў дзяржаўным бюджэце.
Кітайскія ўлады прымушаюць уйгураў працаваць на фабрыках, якія вырабляюць прадукцыю для дзесяткаў сусьветна вядомых брэндаў. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Аўстралійскага інстытута стратэгічнай палітыкі.
Вярхоўная рада Ўкраіны на пазачарговым пасяджэньні 4 скавіка, якое ініцыяваў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, плянуе разгледзець пытаньне аб Кабінэце міністраў.
Правацэнтрысцкая палітычная партыя «Звычайныя людзі і незалежныя асобы» (OLaNO), якую ўзначальвае 46-гадовы дэпутат славацкага парлямэнту Ігар Матавіч, пераканаўча выйграла парляменцкія выбары ў краіне. Пра гэта паведамляе Славацкае радыё.
У Ізраілі ў панядзелак пачалося галасаваньне на трэціх з пачатку года выбарах у краіне, мэта якіх вырашыць, застанецца ва ўладзе шматгадовы прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу.
Гэта быў першы адкрыты гей, які здабыў падтрымку дэлегатаў на выбарах кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад адной з асноўных амэрыканскіх партый.
Стрымліваючы паток мігрантаў з Турэччыны, грэцкая паліцыя 1 сакавіка ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ, паведамляе Deutsche Welle.
Сырыйскае інфармацыйнае агенцтва SANA сьцьвярджае, што турэцкія вайскоўцы зьбілі два самалёты вайскова-паветраных сілаў Сырыі над правінцыяй Ідліб.
У Нур-Султане затрымалі ня менш за 14 чалавек (некаторыя былі з плякатамі «Не дыктатуры. Стары, сыходзь», «Дулат — ахвяра сыстэмы» і іншымі»). У Алматы затрымалі ня менш за чатыры дзясяткі чалавек, у Актабэ — каля дзясятка, у Шымкенце — каля 15 чалавек.
Менавіта суд Савецкага раёну 12 лютага асудзіў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за два эпізоды шкоды будынкам.
Кастусёў кажа: ён ведае, што ўлады не выконваюць рашэньні Камітэту правоў чалавека, але ўлады «вельмі нэрвова ставяцца да гэтых скаргаў».
У цэнтры Масквы ў суботу прайшоў марш памяці расейскага апазыцыйнага палітыка, былога першага намесьніка старшыні расейскага ўраду Барыса Нямцова. Ён быў застрэлены паблізу Крамля 27 лютага 2015 году.
Падзеньне на пачатку году ВУП, сярэдняга заробку, курсу — у чым прычыны? Ці будзе працягвацца падзеньне эканамічных паказьнікаў і далей? Ці правільна таргаваўся Лукашэнка наконт нафты? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць эканамісты Вадзім Іосуб і Аляксандар Чубрык
ЗША, афганскія ўлады і радыкальны рух «Талібан» падпісалі ў сталіцы Катару Досе пагадненьне аб вывадзе амэрыканскіх войскаў з Афганістану і запуску ў краіне мірнага працэсу.
Каля 18 тысяч уцекачоў перасеклі мяжу Турцыі з Эўразьвязям у выніку абвастрэньня ваеннага канфлікту ў сырыйскай правінцыі Ідліб. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган.
Прычынай стала асьцярога перад пашырэньнем эпідэміі каранавірусу COVID-19. ЗША прынялі рашэньне адкласьці саміт зь лідэрамі дзяржаваў Паўднёва-Усходняй Азіі, які павінен прайсьці 14 сакавіка ў Лас-Вэгасе. Прычынай скасаваньня саміту стала эпідэмія каранавірусу COVID-19.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 лютага пагаварыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам у сувязі з гібельлю дзясяткаў турэцкіх вайскоўцаў у Сырыі.
Праваабаронцы «Вясны» зьвярнуліся да спэцдакладчыкаў ААН па абарону актывіста Алеся Круткіна, які адбывае 45 сутак запар за менскую акцыю пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі 20 сьнежня, а таксама за расклейваньне ўлётак у Віцебску.
Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у тэлефоннай размове з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным заявіў, што Турэччына мае права наносіць ўдары па вайскоўцах арміі Башара Асада і сырыйскіх вайсковых аб’ектах.
Прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў падпісаў 27 лютага пастанову аб абавязку стварэньня сваіх вэб-сайтаў для усіх дзяржаўных ведамстваў, а таксама ўсіх прыватных кампаніяй і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Паводле турэцкіх СМІ, некалькі соцень мігрантаў накіраваліся да мяжы з Грэцыяй. Гэтая навіна зьявілася пасьля заявы высокага турэцкага чыноўніка ў чацьвер, што краіна больш ня будзе спыняць сырыйскіх уцекачоў, якія спрабуюць дабрацца да Эўропы.
«Мы заклапочаныя палітыкай увядзеньня расейскага грамадзянства на акупаваным паўвостраве, а таксама незаконнай экспрапрыяцыяй украінскіх актываў».
«Вядома, мы заахвочваем Турэччыну абараняць свой народ ад сілаў Асада, якія падтрымліваюцца Расеяй. Тут няма ніякіх пытаньняў», — ЗША.
Міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Мас абвінаваціў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і яго саюзьніка Расею ў зьдзяйсьненьні ваенных злачынстваў ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі.
У апошнія дні лютага сталі зразумелыя прынамсі папярэднія вынікі нафтавай «вайны» Беларусі і Расеі.
Агулам прайшло 202 судовыя працэсы, асудзілі 132 чалавек. Апроч штрафаў, актывісты атрымалі 375 сутак арышту.
На ягоную думку, гэта «ня так страшна, улічваючы агульную аўдыторыю ЎКантакце ў Беларусі».
«Не дапусьціць нават элемэнтаў, накіраваных на дэзынтэграцыю».
«Плянуем падпісаць у траўні стратэгію эканамічнай інтэграцыі да 2025 году».
27 лютага, у дзень шостай гадавіны анэксіі Крымскага паўвострава Расеяй, дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо заявіў, што для Амэрыкі «Крым — гэта Ўкраіна».
Што рабіць з пагрозамі са сьпісу, не дыктуе ні ўказ Лукашэнкі, ні загад ААЦ. У сьпісе ААЦ проста пералічваецца, напрыклад, што «Белкарт» можа ўпасьці на 2 гадзіны і больш.
Пяць гадоў таму ў Маскве на Вялікім Маскварэцкім мосьце забілі аднаго зь лідэраў расейскай апазыцыі Барыса Нямцова. Апоўдні ягоныя сябры і паплечнікі ўскладуць кветкі на магілу палітыка на Траякураўскіх могілках.
Расея, стаўшы правапераемніцай СССР, узяла на сябе абавязаньні выплаціць даўгі ўсіх былых савецкіх рэспублік у абмен на актывы за мяжой, але так іх і не атрымала, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, паведамляе ТАСС.
Пазоў падалі ў Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк.
Грузінская апазыцыя пратэставала супраць прысутнасьці кіраўніка МЗС РФ Лаўрова на пасяджэньні камітэту міністраў Рады Эўропы ў Тбілісі. Пасяджэньне перанесьлі ў Страсбур. Міністар замежных справаў Грузіі выказаў засмучэньне з гэтай нагоды.
Ні арганізатар, ні заказчык забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова дагэтуль ня знойдзены.
Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы Расеі Павел Крашаніньнікаў. Паводле яго з датай пагадзіўся прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Сьцісла: беларускі бок не прапанаваў фармат сустрэчы.
У справе «Сети» 7 чалавек у Расеі атрымалі агулам 86 гадоў зьняволеньня на ўсіх. У Вікіпэдыі і СМІ дагэтуль сьцьвярджаецца, што «Сеть» мела аддзяленьне ў Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньне родным і блізкім Дзьмітрыя Язава. Дзьмітры Язаў быў адным з кіраўнікоў перавароту, які суправаджаўся адхіленьнем ад улады прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падтрымаў ўнясеньне ў Канстытуцыю папраўкі аб магчымасьці непрызнаньня ў Расеі рашэньняў замежных судоў і арбітражаў.
Дэлегацыя Эўрапарлямэнту адмяніла заплянаваную на 26 лютага сустрэчу з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
У Кіеве лічаць, што пасьля расейскай анэксіі Крыму і акупацыі часткі Данбасу наступнай можа стаць Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам увёў ва Ўкраіне Дзень супраціву расейскай акупацыі Крыму.
Праціўнікі акумулятарнага заводу хацелі сабрацца, бо маюць зьвесткі, што iPower зьбіраецца аднаўляць працу.
Загрузіць яшчэ