Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: Канстытуцыйны суд Беларусі адклаў традыцыйнае пасланьне


Абвяшчэньне традыцыйнага пасланьня Канстытуцыйнага суду Беларусі да кіраўніка дзяржавы і Палаты прадстаўнікоў мела адбыцца перад Днём Канстытуцыі 15 сакавіка.

Як сказалі БелаПАН у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, пасланьне перанесьлі на няпэўны тэрмін, бо рэкамэндавана абмежаваць масавыя мерапрыемствы. Такую рэкамэндацыю Міністэрства здароўя дало ў сувязі з пандэміяй новага каранавірусу.

Звычайна пасланьні Канстытуцыйнага суду абвяшчаліся ў Авальнай залі Палаты прадстаўнікоў 12 або 13 сакавіка. Цяперашняя рэкамэндацыя Мінздароўя дзейнічае прынамсі да 6 красавіка — рэкамэндавалі (але не забаранялі наўпрост) абмежаваць масавыя мерапрыемствы з замежным удзелам, аб астатніх рашэньні абяцалі прымаць залежна ад бясьпекі для наведнікаў.

Улады Беларусі ня ўводзілі ў краіне карантын у сувязі з каранавірусам. Перанос пасланьня Канстытуцыйнага суду стаўся фактычна першым прыкладам уплыву каранавірусу на выкананьне органамі ўлады сваіх паўнамоцтваў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG