Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя прапанавала абмежаваць масавыя мерапрыемствы ў Беларусі ў сувязі з каранавірусам


Уладзімер Каранік, міністар аховы здароўя

Міністар здароўя Ўладзімер Каранік ня выключыў, што давядзецца абмежаваць правядзеньне масавых мерапрыемстваў у краіне. Ён заявіў, што ведамства працуе на прафіляктыку — каб не давялося «гасіць успышку», паведамляе тэлеграм-канал Мінздароўя.

«Акрамя таго, вельмі важна, каб грамадзяне, якія прыяжджаюць з-за мяжы, павышалі сваю сьвядомасць. Калі вярнуліся з краінаў, якія ня вельмі спрыяльныя паводле эпідэміялёгіі, здайце тэст, абмяжуйце свае кантакты, не наведваеце старых сваякоў», — заявіў міністар здароўя пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле Караніка, цяпер ва ўсіх абласьцях пераабсталявалі спэцыяльныя мэдыцынскія карпусы, яны гатовыя да паступленьня хворых. Найперш гэта робіцца для таго, каб пры паступленьні хоць аднаго хворага ня трэба было тэрмінова эвакуаваць ўвесь шпіталь.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG