Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя запусьціла неапазнаныя ракеты ў бок Японскага мора


Балістычныя ракеты. Ілюстрацыйнае фота

Вайскоўцы КНДР запусьцілі дзьве ракеты ў бок Японскага мора. Запуск стаў чацьвёртым з пачатку году. Пра гэта паведамляецца са спасылкай на аб’яднаны камітэт начальнікаў штабоў Паўднёвай Карэі.

Ракеты ўпалі за межамі выключнай эканамічнай зоны Японіі ў Японскім моры, паведамляюць са спасылкай на вайскоўцаў.

Паўднёвая Карэя і ЗША прызналі запуск, але не змаглі вызначыць, якія ракеты былі выпушчаныя, акрамя таго, што яны былі малакамернымі.

«Гэта сур’ёзнае пытаньне для ўсёй міжнароднай супольнасьці, уключаючы Японію, што ў апошні час Паўночная Карэя неаднаразова запускала ракеты», — гаворыцца ў заяве Японіі.

У сьнежні мінулага году лідэр КНДР Кім Чэн Ын заявіў, што яго краіна ў хуткім часе прадставіць новае стратэгічнае ўзбраеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG