Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

«Белавія» працягне лятаць у Маскву, кампаніі зрабілі выключэньне


Нацыянальны аэрапорт «Менск»

Беларусь і Расея дамовіліся працягнуць палёты «Белавія» ў Маскву, нягледзячы на рашэньне расейскага боку аб спыненьні авіязносінаў зь іншымі дзяржавамі з прычыны пандэміі каранавірусу COVID-19, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі 27 сакавіка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Дамоўленасьць аб працягу палётаў у Маскву авіякампаніяй «Белавія» дасягнутая. Такое апавяшчэньне ад расейскага боку атрымаў Дэпартамэнт па авіяцыі Мінтрансу.

Раней расейскі ўрад даручыў Расавіяцыі з 27 сакавіка спыніць рэгулярныя і чартэрныя авіязносіны, акрамя рэйсаў для вывазу расейцаў. Дэпартамэнт па авіяцыі Мінтрансу Беларусі пасьля паведаміў, што прапрацоўвае пытаньне захаваньня авіязносінаў з Расеяй.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG