Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эманюэля Макрона праз каранавірус вырас рэйтынг


Эманюэль Макрон
Эманюэль Макрон

Паводле апытаньня грамадзкай думкі, які апублікавала газэта JDD, рэйтынг прэзыдэнта і прэм’ер-міністра Францыі вырас з пачатку эпідэміі каранавірусу, паведамляе rfi.fr.

Рэйтынг Эманюэля Макрона вырас на 11 пунктаў за адзін месяц, Эдуара Філіпэ — на 6 пунктаў, пабіўшы рэкорд папулярнасьці за год, з красавіка 2018-га. Такія вынікі апытаньня Францускага інстытуту грамадзкай думкі Ifop.

Паводле апошніх лічбаў, 43% французаў «задаволеныя» дзейнасьцю свайго прэзыдэнта ў сакавіку, тады як у лютым іх было толькі 32%. Прэмʼер-міністар набраў 42% станоўчых адказаў, у лютым такіх было 36%. Рост папулярнасьці Макрона адзначаны ва ўсіх узроставых групах, асабліва сярод людзей, старэйшых за 65 гадоў (на 17% больш, чым у лютым).

Такі рост папулярнасьці кіраўніка дзяржавы адзначаецца ва ўсе крызісныя для краіны пэрыяды, тлумачаць камэнтатары. Падчас тэрактаў 2015 году ва Францыі рэзка вырас рэйтынг прэзыдэнта Франсуа Алянда, а ў верасьні 2001-га, пасьля нападаў тэрарыстаў у Нью-Ёрку, вырас рэйтынг прэзыдэнта Жака Шырака.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG