Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты просяць узмацніць барацьбу з дэзынфармацыяй пра вірус


З афіцыйнага сайту ЭЗ
З афіцыйнага сайту ЭЗ

Некалькі заканадаўцаў Эўразьвязу зьвярнуліся да кіраўніцтва ЭЗ з просьбай узмацніць барацьбу з дэзынфармацыяй з боку Расеі і Кітаю на фоне пандэміі каранавірусу, які выклікае хваробу COVID-19.

Ліст, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода, падпісалі каля 40 дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту. Яны заявілі, што Пэкін і Масква спрабуюць падарваць рэпутацыю Эўразьвязу і пасеяць недавер сярод мясцовых жыхароў да дэмакратычных каштоўнасьцяў і інстытутаў.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прадстаўнікі Эўрапарлямэнту таксама заявілі пра неабходнасьць больш эфэктыўнай дапамогі ў барацьбе з каранавірусам найбольш пацярпелым краінам – Італіі, Гішпаніі, некаторым рэгіёнам Францыі. Аўтары ліста лічаць, што такая падтрымка павінна выходзіць за рамкі фінансавых інструмэнтаў і павінна ўключаць бачную дапамогу, напрыклад, імпарт абсталяваньня і працу высокакваліфікаванага пэрсаналу.

Дэпутаты Эўрапарлямэнту заклікалі Брусэль супрацьстаяць дэзынфармацыі і зьмякчыць спробы замежных дзяржаў выкарыстоўваць пандэмію COVID-19 на шкоду Эўразьвязу.

Канкрэтныя прыклады дэзынфармацыі з боку Расеі і Кітаю ў лісьце не пазначаныя.

У сярэдзіне сакавіка Эўрапейская служба вонкавых сувязяў заявіла, што Масква спрабуе пасеяць паніку і выклікаць у жыхароў недавер да эўрапейскай мэдычнай сыстэмы. Спэцыялісты Эўразьвязу тады заявілі, што выявілі як мінімум 80 выпадкаў распаўсюджваньня дэзінфармацыі са студзеня.

Крэмль і МЗС Расеі абвінавачваньні з боку Эўразьвязу назвалі неабгрунтаванымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG