Эўрапейскі зьвяз апублікаваў справаздачу аб стане правоў чалавека і дэмакратыі ў сьвеце.
Зьняць жыльлё ў былога прэзыдэнта Грузіі каштуе каля $80 за ноч.
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо кажа, што той па-ранейшаму пагражае Злучаным Штатам і зьяўляецца прыхільнікам джыхаду.
На думку Дзьмітрыя Жука, telegram-каналы сталі лідэрамі думак, але пры гэтым яны ананімныя, што выклікае недавер, паведамляе БелаПАН.
«Працоўная група экспэртаў, якую стварылі, каб комплексна разгледзець разнастайныя пытаньні інтэграцыі дзьвюх краін, вывучае і нафтавыя праблемы. Бо яны таксама ляжаць у сфэры супольнай супрацы», — заявіў 23 траўня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.
Госьць «Інтэрвію тыдня» — старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі. Ён заяўляе, што міліцыя фактычна абвясьціла цыганам нябачную вайну, адказвае на пытаньне, ці зьменшылася за апошні час колькасьць рэпрэсаваных, і тлумачыць, што стрымлівае ўлады ад таго, каб «разгарнуцца» па поўнай.
Магілёўскія цыганы заяўляюць, што перад імі выбачылася за падзеі 16 траўня кіраўніца прэзыдэнцкай адміністрацыі Натальля Качанава. Гэта адбылося 23 траўня на рабочай сустрэчы з чыноўнікамі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці паскарэньня працэсу ўкараненьня лічбавых тэхналёгій ва ўсе сфэры жыцьцядзейнасьці дзяржавы і заклікаў прадстаўнікоў украінскага ІТ-сэктару актыўна далучацца да гэтай працы.
Арганізатары Дня Волі 24 сакавіка ў сталічным Кіеўскім сквэры ініцыявалі зварот у Канстытуцыйны суд з просьбай праверыць на адпаведнасьць Асноўнаму закону ўрадавую пастанову № 49, якая ўводзіць плату за паслугі міліцыі ў забесьпячэньні парадку ў часе масавых мерапрыемстваў.
Улады Смаргоняў на Горадзеншчыне вырашылі не вяртаць помнік Леніну на цэнтральную плошчу. Куды падзець бэтонную спаруду пасьля рамонту, падчас грамадзкага абмеркаваньня вырашаць самі гараджане.
Беларусь вядзе перамовы па пастаўках нафты з Казахстанам і прапануе актывізаваць гэтыя перамовы, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з амбасадарам Казахстану ў Беларусі Ермухаметом Ертысбаевым, паведамляе БЕЛТА.
Чакаецца, што прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй у пятніцу, 24 траўня, заявіць пра сваю адстаўку.
Першымі галасаваньне пачалі жыхары Нідэрляндаў і Вялікай Брытаніі. У большасьці краінаў Эўразьвязу выбары пройдуць у нядзелю 26 траўня.
Былы адвакат Дональда Трампа Майкл Коэн правёў сотні тэлефонных размоваў і абменаў тэкставымі паведамленьнямі са зьвязанай з расейскім алігархам Віктарам Вексельбергам амэрыканскай фірмай Columbus Nova.
Брытанскі канал BBC Two запусьціў камэдыйную праграму «Сёньня ўночы з Уладзімірам Пуціным», вядоўцам якой будзе трохмерная выява прэзыдэнта Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-рэліз на сайце арганізацыі.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі папрасіў прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага вярнуць яму ўкраінскае грамадзянства. Пра гэта расказаў ягоны адвакат, які перадаў ліст Саакашвілі ў адміністрацыю Зяленскага.
Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў маюць намер разгледзець зьмены ў закон аб прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам.
Выданьне The Insider апублікавала расьсьледаваньне аб тым, як кіраўнік анэксаванага Крыму — Сяргей Аксёнаў — імкліва багацее. Дакладней, імкліва багацеюць ягоныя жонка і цешча.
Былы прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка лічыць, што крымінальныя справы супраць яго ўзбуджаюць па скаргах «ворагаў Украіны». Пра гэта ён сказаў журналістам у час наведаньня фэстывалю «Кніжны Арсэнал».
Спэцыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Ўкраіны распачала дасудовае расьсьледаваньне ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Няўрадавая арганізацыя «практычных ідэалістаў» Avaaz раскрыла ў сацыяльнай сетцы Facebook сетку праварадыкальных акаўнтаў, якія пашыраюць па ўсёй Эўропе фальшывыя навіны і мову нянавісьці.
Міністры замежных спраў краін АДКБ 22 траўня ўнесьлі кандыдатуру сакратара Савету бясьпекі Беларусі Станіслава Зася на пасаду генэральнага сакратара абʼяднаньня.
У Інданэзіі падчас пратэстаў пасьля выбараў загінулі ня менш за шэсьць чалавек, каля 200 параненыя. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Што бліжэй — Захад ці Расея, лібэралізм ці нацыяналізм? Нядаўняе шырокае дасьледаваньне, праведзенае сацыёлягамі ў краінах Балтыі, паказала, што грамадзтвы там расколатыя. Але справа тут, насуперак стэрэатыпам, далёка ня толькі ў буйных расейскамоўных супольнасьцях.
Як пахаваць сваякоў, купіць кансэрваў і здабыць пітную ваду ў сталіцы Вэнэсуэлы і за яе межамі. Рэпартаж з пагружанай у гуманітарнай крызіс краіны
«20% грузінскай тэрыторыі застаецца пад расейскай акупацыяй», — нагадаў амбасадар Грузіі ў Беларусі Валеры Кварцхэлія на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню незалежнасьці гэтай краіны.
Новаабраная прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі наведае Беларусь 21-22 чэрвеня. Пра гэта паведаміў амбасадар Грузіі ў Беларусі Валеры Кварацхэлія.
Былы партнэр прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага па «Квартале 95» і старшыня партыі «Слуга народу» Іван Баканаў прызначаны першым намесьнікам старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны.
Баевікі, якіх падтрымлівае Расея, раніцай 22 траўня захапілі восем украінскіх вайскоўцаў, паведамляе штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл.
Адзін з начальнікаў аддзелу камітэту выяжджаў у турыстычныя паездкі за кошт арганізацыі, зь якой супрацоўнічаў, а дырэктар аднаго з інстытутаў ДНКТ і ягоная дачка сумяшчалі працу на дзьвюх пасадах толькі «на паперы».
Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў санкцыі супраць некалькіх прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прызначыў кіраўніком адміністрацыі свайго дарадцу ў юрыдычных пытаньнях, асабістага адваката алігарха Ігара Каламойскага Андрэя Богдана.
Рада Бясьпекі адхіліла запыт Расеі аб правядзеньні пасяджэньня з гэтай нагоды — 6 галасоў было супраць, 4 — за і 4 устрымаліся. Галасаваньне ў Радзе бясьпекі адбывалася позна ўвечары ў панядзелак. Расія спрабавала падаць прыняцьце закону аб мове як парушэньне Менскіх пагадненьняў.
Прэм’ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй пагадзілася абмеркаваць у парлямэнце другі рэфэрэндум аб выхадзе краіны з Эўразьвязу. Пра гэта Мэй паведаміла падчас выступу ў аўторак, трансьляцыю яе прамовы вёў тэлеканал «Бі-Бі-Сі».
На беларускія тэлеграм-каналы спасылаюцца, іх цытуюць, абвяргаюць, а аўтараў спрабуюць перасьледаваць. Аўдыторыя беларускага тэлеграму — каля 600 тысяч чалавек. Мы пачынаем складаць даведнік, каб вы не згубіліся. Першая тэма — палітыка. Свабода сабрала 10 самых папулярных палітычных каналаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб роспуску Вярхоўнай Рады і прызначыў датэрміновыя выбары парлямэнту на 21 ліпеня 2019 году.
Доля амэрыканцаў, якія станоўча ставяцца да сацыялізму, павялічылася на 17 адсоткаў з часоў Другой сусьветнай вайны і складае 43 працэнты сярод дарослага насельніцтва.
Для кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла за дзяржаўныя грошы будуюць асабістую рэзыдэнцыю ў горадзе Пушкін пад Пецярбургам, паведамляе The Bell.
Ілан Маск, Джэф Бэзас і Рычард Брэнсан гатовыя адпраўляць турыстаў у космас. Колькі гэта каштуе і як купіць білет?
Падчас нарады ў актуальных пытаньнях эканомікі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што каля 60 беларускіх прадпрыемстваў ня могуць пастаўляць прадукцыю на расейскі рынак з прычыны забаронаў, паведамляе БЕЛТА.
Лідэр партыі «Голас» Сьвятаслаў Вакарчук заявіў, што яго партыя не атрымлівае сродкі ад алігархаў.
Кіраўнік катэдры высокамабільных дэсантных войскаў і сілаў спэцыяльных апэрацый Нацыянальнага ўнівэрсытэту абароны Ўкраіны пакараны штрафам за парушэньне заканадаўства ў сфэры аховы дзяржаўнай тайны.
У Аўстрыі праз тры дні пасьля пачатку карупцыйнага скандалу з удзелам віцэ-канцлера і кіраўніка Аўстрыйскай партыі свабоды (АПС) Гайнца-Крыстыяна Штрахэ, у адстаўку падалі ўсе міністры ад гэтай партыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў ЗША ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, паведамляе ягоная прэс-служба.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак і міністар абароны краіны Сьцяпан Палтарак падалі ў адстаўку. Гэта адбылося пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
У Казахстане, каб адсочваць працэс падрыхтоўкі да пазачарговых выбараў прэзыдэнта, ужо працуюць міжнародныя назіральнікі.
«Пытаньні ўжываньня беларускай мовы ўрэгуляваныя дзейным заканадаўствам»
Таварыства беларускай культуры ў Літве 1 чэрвеня ладзіць у Вільні пратэст супраць Астравецкай атамнай электрастанцыі.
Маскоўскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу абароны васьмі захопленых расейскімі сілавікамі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Загрузіць яшчэ