Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы адвакат Трампа абменьваўся інфармацыяй са зьвязанай з Расеяй фірмай


Майкл Коэн, архіўнае фота
Майкл Коэн, архіўнае фота

Былы адвакат прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн правёў сотні тэлефонных размоваў і абменаў тэкставымі паведамленьнямі са зьвязанай з расейскім алігархам Віктарам Вексельбергам амэрыканскай фірмай Columbus Nova. Пра гэта стала вядома ў выніку апублікаванай 22 траўня судовай дакумэнтацыі.

Менавіта доказы актыўнага абмену інфармацыяй паміж Майклам Коэнам і Columbus Nova далі магчымасьць спэцпракурору Робэрту Мюлеру паскорыць на раньнім этапе расьсьледаваньне аб умяшаньні Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША ў 2016 годзе. Апублікаваныя дакумэнты таксама паказваюць, што сьледчыя цікавіліся дэталямі выплаты амаль 500 тысяч даляраў Columbus Nova заснаванай Коэнам кансалтынгавай кампаніі.

Мюлер атрымаў пяць ордэраў на вобшук, перш чым перадаць справу Коэна фэдэральным пракурорам ў Манхэтэне. Зьмест гэтых ордэраў быў рассакрэчаны 22 траўня на запатрабаваньне шэрагу амэрыканскіх СМІ.

Паводле апублікаваных дакумэнтаў, абмен званкамі і паведамленьнямі паміж Коэнам і генэральным дырэктарам Columbus Nova пачаўся ў дзень перамогі Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе 2016 году і працягваўся восем месяцаў. У прыватнасьці, у пэрыяд паміж 8 лістапада 2016 году і 14 ліпеня 2017 году зафіксавана больш за 230 тэлефонных званкоў і 950 тэкставых паведамленьняў паміж сотавымі тэлефонамі Коэна і гендырэктара Columbus Nova.

У сьнежні летась суд прызнаў Коэна вінаватым у парушэньні правілаў фінансаваньня выбарчых кампаній і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. У лютым Коэн, выступаючы перад Кангрэсам, назваў Трампа «ашуканцам» і «расістам». І заявіў, што прэзыдэнт падчас перадвыбарчай кампаніі вёў перамовы з Масквой аб будаўніцтве хмарачоса, хоць па законе ня меў на гэта права. Трамп у адказ абвінаваціў Коэна ў хлусьні. Цяпер Коэн адбывае трохгадовы тэрмін зьняволеньня.

Рассакрэчаныя на запыт СМІ судовыя дакумэнты паказваюць, што фэдэральныя пракуроры першапачаткова ставіліся з падазрэньнем да кантактаў Коэна з Расеяй і магчымых парушэньняў закону «Аб рэгістрацыі замежных агентаў» (FARA), хоць у выніку гэтыя парушэньні ня сталі часткай абвінавачаньняў, празь якія Коэн атрымаў трохгадовы тэрмін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG