Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Быў прэзыдэнтам, стаў цесьляром і частуе бульбай ад Лукашэнкі. ВІДЭА


Гіёргі Маргвэлашвілі
Гіёргі Маргвэлашвілі

Гіёргі Маргвэлашвілі пяць гадоў быў прэзыдэнтам Грузіі: ён быў абраны на пасаду ў 2013 годзе і не пайшоў на другі тэрмін у 2018. На момант адстаўкі Маргвэлашвілі споўнілася ўсяго толькі 49 гадоў, і з улікам яго вопыту (да таго, як стаць прэзыдэнтам ён быў міністрам адукацыі), шмат хто чакаў, што ён застанецца ў палітыцы.

Але Маргвэлашвілі абраў іншую дарогу. Ён пасяліўся ў мястэчку Душэты за 60 км на поўнач ад Тбілісі, дзе ў 2004 годзе купіў дом ўсяго за 2,5 тысячы долараў. Там палітык пабудаваў невялікі энэргаэфектыўны катэдж побач з уласным жыльлём і ўжо некалькі месяцаў здае пакоі турыстам. Таксама ён частуе гасьцей садавіной і гароднінай з уласнага саду: у тым ліку гранатамі ад кіраўніка Азэрбайджану Ільхама Аліева і бульбай ад кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Забраніраваць жыльлё «ў прэзыдэнта» можна праз Airbnb або іншыя онлайн-сэрвісы, каштуе гэта каля $80 за ноч. За апошнія пару месяцаў да яго прыехалі ўжо некалькі дзясяткаў чалавек.

Таксама былы прэзыдэнт заняўся рамяством і ўласнымі рукамі вырабіў некалькі прадметаў мэблі ў асноўны і гасьцявы дом. А ў вольны ад прыёму гасьцей і працы цесьляром час пачаў зноў выкладаць у Грузінскім інстытуце грамадзкіх спраў (GIPA).

«Мой адыход з палітыкі — так я спрабую стварыць прэцэдэнт, — кажа Маргвэлашвілі. — Спрабую паказаць, што ёсіць жыціцё і пасіля палітыкі».

Калі ж яго пытаюцца, ці не сумуе ён па ранейшым жыцьці, ён рашуча і коратка адказвае: «Увогуле не!»

«Гэта былі вельмі напружаныя пяць гадоў, — кажа ён. — А цяпер я спрабую жыць спакойна і без напругі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG