Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для галавы РПЦ будуюць палац за дзяржаўныя грошы. Ён каштуе амаль $40 млн — СМІ


Федароўскі падворак у сакавіку 2018 года

Для кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла за дзяржаўныя грошы будуюць асабістую рэзыдэнцыю ў горадзе Пушкін пад Пецярбургам, паведамляе The Bell.

Кошт праекта — 2,8 млрд рублёў (38,8 млн даляраў), заказчык — Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, а пад рэзыдэнцыю рэстаўруюць тэрыторыю былога падворка служачых Феадораўскага сабора. У прэс-службе патрыярха будоўлю не камэнтуюць, але ў Кіраўніцтве справамі пацьвердзілі, што прастора будзе выкарыстоўвацца «для выкарыстаньня Рускай Праваслаўнай Царквой, у тым ліку, пры знаходжаньні там патрыярха».

Патрыярх Кірыл з Уладзімерам Пуціным
Патрыярх Кірыл з Уладзімерам Пуціным

«Комплекс прызначаны для знаходжаньня вышэйшых службовых асобаў дзяржавы, запрошаных гасьцей, у тым ліку замежных дэлегацый на пэрыяд іх наведваньня Пецярбурга, а таксама для наведваньня вернікаў», — сказалі ў ведамстве.

Па дадзеных The Bell, сама рэзыдэнцыя кіраўнік РПЦ будзе мець плошчу амаль 3,5 тыс. кв. м. Будынак будзе складацца з двух частак — трохпавярховай і двухпавярховай. З адных вокнаў пакояў будзе адкрывацца від на Фэедораўскі сабор, зь іншых — на сад.

У рэзыдэнцыі будуць царква, гасьцёўня, бібліятэка зь більярднай, магчыма і ліфт.

Пакоі самога патрыярха будуць абсталяваны сыстэмай «разумны дом», распавёў іншы суразмоўца The Bell. Ён параўнаў комплекс з элітнай гасьцініцай: у ім будзе ўсё, што звычайна ўваходзіць у такія збудаваньні.
У іншым будынку плошчай амаль 2 тыс. кв. м разьмесьцяцца гасьцінічныя нумары для высокапастаўленых гасьцей патрыярха.

Для суправаджаючых патрыярха асоб абсталююць жылыя памяшканьнi у яшчэ адным доме, у якім раней пражывалі наглядчыкі, дворнікі, ахоўнікі і іншыя служачыя — гэта аднапавярховая каменная пабудова ўздоўж паўночнай сьцяны гарадка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG