Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BBC запускае камэдыйную праграму з Уладзімірам Пуціным у ролі вядоўцы


Брытанскі канал BBC Two запусьціў камэдыйную праграму «Сёньня ўночы з Уладзімірам Пуціным», вядоўцам якой будзе трохмерная выява прэзыдэнта Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-рэліз на сайце арганізацыі.

«Усімі любімы сусьветны лідэр барацьбы зь мядзьведзямі, уладар Уладзімір Пуцін, нарэшце, дасягнуў сваёй канчатковай мэты — чату ў эфіры BBC», — паведамляецца ў анонсе праграмы. У прэс-рэлізе адзначаецца, што ўдзел у праграме сьведчыць пра перамогу Ўлада, лідэра вольнага сьвету.

Трохмерная выява Пуціна зможа браць інтэрвію ў гасьцей перад жывой аўдыторыяй у студыі і рухацца па здымачным павільёне, адзначаецца ў паведамленьні. Першым госьцем стане былы прэс-сакратар і дарадца прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Тоні Блэра Алістэр Кэмпбэл.

У сьнежні ў Крамлі паведамілі, што дзяржава праверыць працу BBC у Расеі. У студзені «Роскомнадзор» абвясьціў, што расейская служба BBC трансьлюе ідэалягічныя ўстаноўкі міжнародных тэрарыстычных арганізацый. У красавіку ў «Роскомнадзоры» заявілі, што выявілі ў працы вяшчальніка парушэньні, але санкцыі за іх будуць зробленыя ў выпадку, калі расейскі дзяржаўны канал RT (былы Russia Today) будзе пакараны за парушэньне правілаў вяшчаньня ў Вялікай Брытаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG