Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажно 43% амэрыканцаў за сацыялізм. Але ёсьць нюанс


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Доля амэрыканцаў, якія станоўча ставяцца да сацыялізму, павялічылася на 17 адсоткаў з часоў Другой сусьветнай вайны і складае 43 працэнты сярод дарослага насельніцтва.

Пра гэта сьведчаць вынікі новага апытаньня грамадзкай думкі.
Апытаньне Gallup таксама паказаў, што 47 працэнтаў амэрыканцаў гатовыя прагаласаваць за сацыяліста на выбарах прэзыдэнта ЗША.

Паводле апытаньня, 51 працэнт дарослых амэрыканцаў лічаць, што сацыялізм нанёс бы шкоду краіне, у той час як 43 працэнты бачаць у ім карысьць.

Папярэдняе дасьледаваньне Gallup паказала, што само вызначэньне сацыялізму, якім карыстаюцца амэрыканцы, з гадамі зьмянялася. Амаль кожны чацьвёрты зь іх зьвязвае гэтую канцэпцыю з сацыяльнай роўнасьцю, і толькі 17 адсоткаў маюць на ўвазе клясычнае вызначэньне, якое прадугледжвае пэўную ступень дзяржаўнага кантролю над сродкамі вытворчасьці.

Паводле апытаньня, прыкладна чацьвёра зь дзесяці амэрыканцаў гатовыя прыняць некаторую форму сацыялізму або сацыялістычнай палітыкі.

Апытаньне Gallup таксама паказала, што 47 працэнтаў амэрыканцаў гатовыя прагаласаваць за сацыяліста на выбарах прэзыдэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG