Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Восем украінскіх вайскоўцаў трапілі ў палон баевікоў на Данбасе


Паблізу населенага пункту Наватроіцк ў Данецкай вобласьці разьмешчаны кантрольны пункт уезду і выезду з акупаванай тэрыторыі
Паблізу населенага пункту Наватроіцк ў Данецкай вобласьці разьмешчаны кантрольны пункт уезду і выезду з акупаванай тэрыторыі

Баевікі, якіх падтрымлівае Расея, раніцай 22 траўня захапілі восем украінскіх вайскоўцаў, паведамляе штаб апэрацыі Аб’яднаных сіл.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, сёньня раніцай восем вайскоўцаў Узброеных сіл Украіны са складу Абʼяднаных сілаў, рухаючыся на грузавым аўтамабілі ў раёне населенага пункту Наватроіцк, памылкова адхіліліся ад пэўнага маршруту і трапілі на часова акупаваную тэрыторыю, дзе былі затрыманыя баявікамі ўзброеных фармаваньняў Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў паведамленьні штабу на Facebook.

«Камандаваньне Абʼяднаных сіл робіць усе магчымыя захады для вызначэньня месцазнаходжаньня і вяртаньня вайскоўцаў. Ваеннай пракуратурай унесены зьвесткі ў адзіны дзяржаўны рэестар дасудовых расьсьледаваньняў і праводзяцца сьледчыя дзеяньні», — дадаюць у штабе ААС.

У выніку расейскай гібрыднай агрэсіі на ўсходзе Ўкраіны з красавіка 2014 году, паводле ацэнак ААН па стане на 31 сьнежня 2018 году загінулі ад 12 тысяч 800 да 13 тысяч чалавек.


Замірэньні, пра якія дамаўляліся на пасяджэньнях Трохбаковай кантактнай групы ў Менску, парушаліся практычна адразу. Пры гэтым бакі адмаўляюць сваю віну ў гэтых парушэньнях і абвінавачваюць праціўнікаў у правакацыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG