Госьць «Інтэрвію тыдня» — Аркадзі Мошэс, дырэктар дасьледчых праграмаў «Усходняга суседзтва» Эўразьвязу і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў. Ён тлумачыць, чаму Масква ня будзе адклікаць амбасадара Бабіча, і заяўляе, што Лукашэнка ніяк не дапаможа Пуціну вырашыць «праблему 2024».