Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога прэзыдэнта Армэніі абвінавацілі ў атрыманьні $3 млн хабару


Робэрт Качаран
Робэрт Качаран

Былому прэзыдэнту Армэніі Робэрту Качарану раніцай 30 красавіка было прад’яўленае абвінавачваньне ў атрыманьні хабару ў асабліва буйных памерах на суму ў 3 млн даляраў, паведамляецца ў абвінаваўчым заключэньні Генпракуратуры краіны.

«Паводле абвінаваўчага заключэньня, Качаран атрымаў 3 млн даляраў хабару ад прадпрымальніцы Сільвы Амбарцумян, для таго каб даць ліцэнзію яе кампаніі на горназдабыўныя працы», — сказана ў абвінаваўчым дакумэнце.

Робэрт Качаран — другі прэзыдэнт Рэспублікі Армэнія, які ўзначальваў краіну з 30 сакавіка 1998 года да 9 красавіка 2008 года. Ён ужо знаходзіцца пад арыштам па абвінавачваньні ў зьвяржэньні канстытуцыйнага ладу ў 2008 годзе, але абвінавачваньне ў атрыманьні хабару хоць і было вядомае, яно раней не было канкрэтызаванае.

У сакавіку 2008 года пасля прэзыдэнцкіх выбараў, якія выйграў Сэрж Саргсьян, у Армэніі пачаліся масавыя пратэсты. Падчас сутыкненьняў мітынгоўцаў з органамі правапарадку загінулі восем дэманстрантаў і двое паліцэйскіх, былі раней больш за 200 чалавек.

Сын экс-прэзыдэнта Качарана таксама арыштаваны, яго абвінавачваюць ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і адмываньні грошай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG