Госьць «Інтэрвію тыдня» — журналіст, актывіст Саюзу палякаў на Беларусі Анджэй Пачобут. Ён заяўляе, што Менск выкарыстоўваў нармалізацыю адносінаў з Варшавай, каб прыціснуць Саюз палякаў, выказваецца пра стаўленьне Лукашэнкі да палякаў і тлумачыць, чаму ўлады зацята перасьледуюць менавіта «Белсат».