Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы памёр сузаснавальнік «Салідарнасьці» Караль Мадзэлеўскі


Караль Мадзэлеўскі, архіўнае фота
Караль Мадзэлеўскі, архіўнае фота

У Польшчы на 82-м годзе жыцьця памёр дысыдэнт і сузаснавальнік незалежнага антыкамуністычнага прафсаюзу «Салідарнасьць» Караль Мадзэлеўскі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Мадзэлеўскі нарадзіўся ў Маскве ў 1937 годзе, але яшчэ ў раньнім узросьце яго ўсынавіла сям’я ўплывовага чыноўніка кампартыі і будучага міністра замежных спраў з Польшчы Зыгмунта Мадзэлеўскага. Сапраўднага бацьку дысыдэнта рэпрэсавалі.

Мадзэлеўскі скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт, дзе пазнаёміўся зь іншым сузаснавальнікам «Салідарнасьці» Яцэкам Куронем. У сакавіку 1968 году быў адным з ініцыятараў студэнцкіх пратэстаў у Польшчы. У 1980 годзе далучыўся да страйкавага руху, быў аўтарам назвы, адным з ідэолягаў і стваральнікаў прафсаюзу «Салідарнасьць».

За ўдзел у пратэстах і забастоўках некалькі разоў трапляў у турму — усяго ён там правёў 8 з паловай гадоў. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў масавых беспарадках і спробе зьвяржэньня палітычнага ладу.

Караль Мадзэлеўскі займаўся навуковай дзейнасьцю і спэцыялізаваўся на вывучэньні раньняга Сярэднявечча. Пасьля падзеньня камунізму ў 1989 годзе і ў пэрыяд трансфармацыі палітычнай сыстэмы Польшчы яго выбралі сэнатарам у Польскую акадэмію навук. Ужо да сярэдзіны 1990-х Мадзэлеўскі цалкам прысьвяціў сябе навуковай дзейнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG