Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гішпаніі пройдуць датэрміновыя парлямэнцкія выбары


Датэрміновыя парлямэнцкія выбары праходзяць 28 красавіка ў Гішпаніі. Рашэньне аб правядзеньні датэрміновых выбараў было прынята пасьля таго, як у сярэдзіне лютага гішпанскі парлямэнт адмовіўся ўхваліць бюджэт на 2019 год, прапанаваны ўрадам сацыяліста Пэдра Санчэса.

Гэтыя выбары стануць чацьвёртымі ў Гішпаніі за апошнія тры гады.

Супэрнікамі сацыялістаў на гэтых выбарах выступаюць лібэральная Грамадзянская партыя, левая партыя «Подэмос» і ўльтраправая партыя «Вокс», але асноўным канкурэнтам зьяўляецца правацэнтрысцкая Народная партыя.

На думку назіральнікаў, лідэрства па выніках выбараў атрымаюць сацыялісты, але большасьці, неабходнай для фармаваньня ўрада, ім атрымаць не ўдасца, і ім давядзецца весьці кааліцыйныя перамовы, якія могуць зацягнуцца.

Між тым, паводле дадзеных апытаньняў выбаршчыкаў, каля траціны зь іх за тыдзень да выбараў так і ня вызначыліся, за каго будуць галасаваць.

На сёлетніх выбарах будзе абраны новы склад Кангрэса дэпутатаў (350 чалавек) і 208 прадстаўнікоў 266-мясцовага Сэната. Тэрмін паўнамоцтваў парлямэнту — 4 гады

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG