Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НТВ запускае шоў «Магія» зь Зяленскім, зьнятае яшчэ ў 2011 годзе


Расейскі тэлеканала НТВ заявіў аб запуску шоў з абраным прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім. Праграма называецца «Магія», яна была запісаная яшчэ ў 2011 годзе. Разам зь Зяленскім тэлешоў вядзе расейская акторка і вядучая Тацяна Лазарава.

«Нядаўна абраны прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заўсёды разьбіраўся ў фокусах», — гаворыцца ў анонсе новай праграмы НТВ. Як адзначае расейскае выданьне «Коммерсантъ», стварэньнем шоў займалася кампанія «ВайТ Медиа» для тэлеканала «Россия 1». У эфіры НТВ праграма выйдзе 3 траўня.

Шоўмэн Уладзімір Зяленскі стаў прэзыдэнтам Украіны па выніках другога тура выбараў. Ён набраў больш за 73 працэнтаў галасоў. Яго апанэнт — дзейны прэзыдэнт Пятро Парашэнка — атрымаў 24 з паловай працэнты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG