Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі могуць быць прызначаныя на вясновай сэсіі парлямэнту ў 2020 годзе, расказала ў эфіры тэлеканалу СТВ старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.
Ва Ўкраіне завяршыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. Ідзе падлік галасоў, але экзыт-полы паказваюць, што перамогу з істотным адрывам здабывае вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі.
Паводле вынікаў Нацыянальнага экзыт-полу, сёмым прэзыдэнтам Украіны абраны актор і бінэсовец Уладзімір Зяленскі, за якога прагаласавалі 73 % выбарнікаў.
Уладзімір Зяленскі – новы прэзыдэнт Украіны. Паводле вынікаў экзыт-полаў, ён перамог трыюмфальна. Ніколі за ўсю гісторыю незалежнай Украіны пераможца выбараў не набіраў столькі.
Радыё Свабода сочыць за выбарамі прэзыдэнта Ўкраіны ў Менску, дзе ва ўкраінскай амбасадзе адкрыты ўчастак для галасаваньня.
Украінская служба Радыё Свабода праводзіць спэцэфір 21 красавіка, у дзень другога туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны. Тэлемаратон працягнецца да 1:00 паводле кіеўскага часу.
Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны, паводле стану на 15 гадзін у другім туры прэзыдэнцкіх выбараў узялі ўдзел больш як 45% грамадзян. Выбарчыя ўчасткі закрыюцца а 20-й гадзіне, і толькі пасьля гэтага выбаркамы пачнуць падлічваць галасы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Уладзімір Зяленскі патлумачыў прадстаўнікам паліцыі, чаму прадэманстраваў на камэры бюлетэнь падчас галасаваньня.
У крыжовым шэсьці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя. За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.
Паліцыя прыйшла ў штаб да кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзімера Зяленскага праз тры гадзіны пасьля таго, як ён прагаласаваў на выбарах з парушэньнем закона.
Канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэньне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў, заявіў намесьнік старшыні канцэрну Уладзімір Сізоў, паведамляе БЕЛТА.
У Лібіі войскі, падначаленыя ўраду, 20 красавіка пачалі контарнаступ на войска генэрала Халіфы Хафтара, якое вядзе наступ на Трыпалі. Жыхары паўднёвых раёнаў лібійскай сталіцы чуюць гукі кананады.
У ЦВК Украіны сьцьвярджаюць, што у другім туры галасаваньня на выбарах прэзыдэнта назіраецца большая актыўнасьць грамадзян, чым у першым. На дадзены момант ужо прагаласавалі амаль 20 % выбарнікаў.
У Паўночнай Македоніі 21 красавіка праходзяць шостыя прэзыдэнцкія выбары з моманту здабыцьця незалежнасьці ў 1991 годзе і першыя з тых часоў, як краіна зьмяніла назву. Ва Ўкраіне сёньня праходзіць другі тур прэзыдэнцкіх выбараў.
21 красавіка ва Ўкраіне адбудзецца другі тур прэзыдэнціх выбараў. На пасаду прэтэндуюць два кандыдата: дзеючы прэзыдэнт Пятро Парашэнка і актор Уладзімір Зяленскі. Свабода паглядзела, што зьмянілася ва Ўкраіне за пошнія 5 гадоў.
У Сырыі ахвярамі нападаў ісламістаў сталі каля 50-ці салдат сырыйскай арміі і яе саюзьнікаў. Сярод нападнікаў былі удзельнікі «Ісламскай дзяржавы» і саюзныя ім паўстанцы.
Жонку кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнесьлі ў базу ўкраінскага сайту «Міратворац» як «інфарматара баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў», паведамляе ўкраінская Свабода.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ «Пытаньні эўрапейскай і эўраатлянтычнай інтэграцыі», у якім зацьвердзіў плян мерапрыемстваў па рэалізацыі стратэгічнага курсу дзяржавы, паведаміла прэс-служба прэзыдэнта.
У размове з журналістамі падчас «рэспубліканскага суботніка» на «лініі Сталіна» 20 красавіка, Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаваньне, што «падзеі ваенных гадоў, якія разьвіваліся ў раёне "Лініі Сталіна", вучаць заўсёды быць гатовымі да адбіваньня агрэсіі».
У Эгіпце ў суботу пачаўся трохдзённы рэфэрэндум пра канстытуцыйныя папраўкі аб тэрміне кіраваньня прэзыдэнта і ролі ўзброеных сіл у дзяржаўных справах.
У Курапатах будзе наведзены «пэўны парадак» і ўстаноўленыя правілы, пры гэтым нікому ня будзе забаронена наведваць урочышча. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў 20 красавіка падчас «рэспубліканскага суботніка» на «лініі Сталіна».
Як зьменяцца стасункі Беларусі і Ўкраіны пасьля 21 красавіка? У чым сакрэт рэйтынгу Ўладзіміра Зяленскага? Абмяркоўваюць аглядальніца ўкраінскай Свабоды Наталка Чурыкава, Юры Дракахруст, Франак Вячорка і вядоўца Ганна Соўсь.
Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі 20 красавіка на суботніку, ня стаў камэнтаваць апошнія выказваньні расейскага пасла Міхаіла Бабіча і заявіў, што «Расея зь ім разьбярэцца сама».
Расейская амбасада ў Вашынгтоне адказала на даклад спэцпракурора Мюлера аб умяшаньні ў выбары прэзыдэнта ЗША дакладам аб русафобіі ў гэтай краіне.
У праекце Каці Маркоўскай «Морква» грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч крытычна ацаніў свой выступ на сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці 24 сакавіка ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка па заканчэньні суботніка на «Лініі Сталіна» сказаў журналістам афіцыйных СМІ, што ў Беларусі застануцца «цёплыя адносіны з Украінай», незалежна ад вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.
И даже вывесок на английском в Минске больше, чем на белорусском. Корреспондент Свободы посчитал вывески на разных языках на главном минском проспекте.
Украінскі пісьменьнік і рок-музыка расказаў Радыё Свабода пра «грымучую сумесь» прыхільнікаў кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Зяленскага і пра тое, ці вернуцца ва Ўкраіну «часы з Кабзонам».
Аляксандар Лукашэнка ў дзень «рэспубліканскага суботніка» ў камуфляжнай форме саджаў дрэвы на «лініі Сталіна». Там жа яго пазнаёмілі з новай экспазыцыяй узбраеньняў, паведамляе БелТА.
У расейскай дзяржаўнай кампаніі «Роснефть» паабяцалі дамагчыся «спыненьня» дзейнасьці інфармацыйнага агенцтва Reuters на тэрыторыі Расеі.
На Нацыянальным спартовым комплексе «Алімпійскі» адбыліся дэбаты між двума кандыдатамі на прэзыдэнта Ўкраіны — Пятром Парашэнкам і Ўладзімірам Зяленскім.
Міністэрства замежных спраў Беларусі пракамэнтавала выказваньні пасла Расеі Міхаіла Бабіча, што «ўсё сказанае Аляксандрам Лукашэнкам наконт зьніжэньня кошту будаўніцтва АЭС «ня мае пад сабой ні найменшых падстаў».
Перад дэбатамі на тэлеканале UA:Суспільне зьявілася інфармацыя, што Ўладзімер Зяленскі зьмяніў думку і прыме ўдзел у сустрэчы зь Пятром Парашэнкам.
У рамках прамога эфіру каманда Ўкраінскай службы Радыё Свабода будзе праводзіць фактчэк (праверку) заяваў кандыдатаў, аналізуючы, наколькі адпавядаюць рэчаіснасьці іх заявы.
Лукашэнка зьбіраецца ісьці на выбары з палітычнай праграмай 1990-х гадоў, ва ўсякім разе на ўзроўні рыторыкі.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк патлумачыў радыё «Говорит Москва» сваю рэакцыю падчас звароту Аляксандра Лукашэнкі да Нацыянальнага Сходу і беларускага народу.
На стадыёне «Алімпійскі» у Кіеве сёньня адбудуцца дэбаты Пятра Парашэнкі і Ўладзімера Зяленскага.
На думку Лукашэнкі, людзі з Расеі ня могуць зразумець дарожных знакаў па-беларуску. І толькі 50% расейскамоўных беларусаў зь лёгкасьцю адкажуць, што значыць «выконвай хуткасны рэжым».
Падчас пасланьня да народу і парлямэнту, якое доўжылася амаль тры гадзіны, Аляксандар Лукашэнка ўжыў некалькі незвычайных выразаў. Свабода склала слоўнік, каб было прасьцей разабрацца, што Лукашэнка меў на ўвазе.
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што Цэнтрвыбаркам запрапануе кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку правесьці парлямэнцкія выбары 17 лістапада гэтага года.
Расея ніколі не называла прадажны кошт Беларускай АЭС, Аляксандра Лукашэнку «чарговы раз увялі ў зман». Пра гэта заявіў амбасадар Расеі ў Менску Міхаіл Бабіч.
Чаму дэбаты кандыдатаў абавязкова праходзяць перад выбарамі ў ЗША і іншых дэмакратычных краінах, і чаму яны практычна не праводзяцца ў Расеі і большасьці краінаў былога СССР?
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў 7 лістапада 2019 году. Ці возьмуць у іх удзел асноўныя палітычныя сілы краіны?
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыехаў на Майдан Незалежнасьці на акцыю сваіх прыхільнікаў «Абарані Ўкраіну».
ЗША і Эўрапейскі Зьвяз працягнуць падтрымку Ўкраіны незалежна ад таго, хто пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах, другі тур якіх заплянаваны на 21 красавіка, заявілі амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч і кіраўнік прадстаўніцтва ЭЗ ва Ўкраіне Юг Мінгарэлі.
Тарбешнікі, мяшочнікі, яйкагаловыя, саджалі і будзем саджаць, жэстачайшы кантроль, спаскудзілі слова «рэформы», Канапацкай — Белкалій, усім «па пяцьсот»…
На чым акцэнтаваўся Аляксандар Лукашэнка падчас штогадовага звароту да беларускага народу і Нацыянальнага сходу.
У праекце Каці Маркоўскай «Морква» грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч раскрытыкаваў апазыцыйных дзеячоў Беларусі, якія заяўляюць аб прэзыдэнцкіх амбіцыях.
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазьней за 30 жніўня 2020 году. Пра гэта паведаміла журналістам старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына пасьля штогадовага пасланьня Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, паведамляе БЕЛТА.
Загрузіць яшчэ