Верагоднасьць выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без пагадненьня працягвае расьці. Пры гэтым Брусэль не разумее, што можа стаць альтэрнатывай гэтаму варыянту, заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Юркі Катайнэн.
Беларусь і Расея абмяркоўваюць магчымасьць падаўжэньня расейскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта 4 красавіка распавёў журналістам кіраўнік Белэнэрга Віктар Каранкевіч, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на якога спасылаецца TUT.BY.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі выказаўся пра знос крыжоў у Курапатах.
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімір Зяленскі прапануе прызначыць лідэра «Бацькаўшчыны» Юлію Цімашэнку «незалежным арбітрам» на яго дэбатах з дзейным прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.
Альянс NATO, які лічыцца самым баяздольным вайсковым саюзам у сьвеце, на працягу дзесяцігодзьдзяў быў апірышчам заходняга парадку. Прайдзіце гэты тэст, каб даведацца, ці шмат вы ведаеце пра альянс.
Кіеўская гарадзкая рада падтрымала перайменаваньне вуліцы Івана Кудры ў цэнтры гораду на вуліцу Джона Маккейна. Адпаведнае рашэньне сталічныя дэпутаты прынялі на пасяджэньні ў чацьвер. Пра гэта паведамляе сайт рады.
Некаторых актывістаў, затрыманых 4 красавіка ў Курапатах, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
Адкрывальнік Курапатаў і адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк назваў Свабодзе сёньняшнія падзеі ў Курапатах пачаткам адкрытай вайны супраць памяці беларускага народу.
Наталья Эйсмант паведаміла, што «навядзеньне парадку ў Курапатах абяцаў Аляксандар Лукашэнка падчас Вялікай размовы», паведамляе «Наша Ніва».
«Дурасьцю і злачынствам перад памяцьцю продкаў» назвала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў зьнішчэньне крыжоў у Курапатах.
Пагражалі судом, а скарысталіся бульдозэрам без суду.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў экс-кіраўніка Гомельскага аблвыканкаму Ўладзімера Дворніка новым намесьнікам прэм’ер-міністра, паведамляе тэлеканал АНТ.
«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.
4 сакавіка 1949 году 12 краінаў падпісалі ў Вашынгтоне Паўночнаатлянтычную дамову аб стварэньні вайскова-палітычнага блёку з мэтай абароны Эўропы ад савецкага ўплыву.
«Мне сказалі, што нікога не хвалюе мой стан здароўя, правілы для ўсіх аднолькавыя».
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг 3 красавіка выступіў у Кангрэсе ЗША на сумесным пасяджэньні абедзьвюх палат.
Рашучая перамога Зяленскага «ЎКантакце» і такая ж рашучая — Парашэнкі на Facebook.
Парашэнка паклікаў, Зяленскі пагадзіўся з умовай пра стадыён. Парашэнка адказаў: «стадыён дык стадыён». Але правілы правядзеньня дэбатаў пішуць: не стадыён.
Украінскі Цэнтральны выбарчы камітэт завяршыў падлік галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне. У другі тур выбараў выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка.
Чыноўнікі ў адказе спаслаліся на вынікі онлайн-галасаваньня на сайце дзяржаўнай газэты «Слонімскі весьнік».
Асуджаны не прызнае віны. Адвакаты заявілі, што маюць намер абскардзіць прысуд.
Рашэньне дазволіць выклікаць для дачы паказаньняў былых памочнікаў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У тым ліку былых дарадцаў — Стыва Бэнана і Дональда Макгана.
Але абставіў гэта дадатковымі ўмовамі.
«Калі мяне затрымлівалі і калі адпускалі, ніхто не прадстаўляўся».
Блогер расчараваўся ў партыі пасьля таго, як не дачакаўся падтрымкі, калі ў яго рабілі ператрус. Але партыя кажа, падтрымка была.
Насупраць Ісакіеўскага сабору ў Санкт-Пецярбургу зьявілася стылізаваная пад надмагільле шыльда з выявай прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. На ёй пазначаны дата нараджэньня кіраўніка дзяржавы і — праз злучок — лічба «2019». Ніжэй напісана «Здрадзіў народу Расеі», паведамляе «Настоящее время».
Таксама кампанія паўтарыла, што плянуе ўдзельнічаць у будучых выбарчых кампаніях — выстаўляць кандыдатаў і на парлямэнцкіх, і на прэзыдэнцкіх выбарах.
Першыя ў гісторыі Грузіі відэаўрокі пра сэксуальнае выхаваньне для дзяцей і падлеткаў могуць абярнуцца разглядам у судзе, паведамляе «Настоящее время».
Рашэньне супярэчыць цяперашнім законам Вэнэсуэлы, бо пазбавіць дэпутацкай недатыкальнасьці можа толькі сапраўдны парлямэнт (які ўзначальвае Гуайдо), а не ўстаноўчы сход.
Аплата паслуг міліцыі на масавых акцыях тычыцца ня толькі мітынгаў, але любых масавых падзей, якія праводзяцца ня ўладамі. У тым ліку спартовых.
Пры сабе ў Юйцзін Чзан знайшлі флэш-карту з шкодным праграмным забесьпячэньнем.
«Вельмі важна, каб жыхары Румыніі, Баўгарыі, Украіны і Грузіі адчувалі сябе бясьпечна ў зоне Чорнага мора — як на вадзе, так і на сушы».
Такое пытаньне мы задалі двум украінскім экспэртам і аднаму паліттэхнолягу беларускага паходжаньня, які працаваў на ўкраінскіх прэзыдэнцкіх выбарах. Ці мае Ўладзімір Зяленскі бачаньне, як вырашыць такія вострыя і балючыя для Ўкраіны пытаньні, як вайна, карупцыя і камунальныя тарыфы?
Прэзыдэнт Альжыру Абдэлязіз Бутэфліка падаў у адстаўку - пасьля некалькіх тыдняў масавых пратэстаў.
Сэнатар ад штата Вэрмонт Бэрні Сандэрс заявіў, што за 41 дзень з моманту вылучэньня ў прэзыдэнты яму ўдалося сабраць на сваю перадвыбарчую кампанію 18,2 мільёна даляраў.
Пытаньні ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі «ня страцілі сваёй актуальнасьці», заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч 2 красавіка, адкрываючы вясновую сэсію верхняй палаты парлямэнта, паведамляе БелаПан.
Сёньня ўрад Польшчы прыме зьмены ў закон аб Карце паляка. Галоўным новаўвядзеньнем зьяўляецца пашырэньне Карты паляка на ўсе краіны, паведамляе Польскае радыё.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць https://www. svaboda. org/a/29849924.html, што «Кастусь Каліноўскі — гэта супольная спадчына Беларусі, Польшчы і Літвы». Свабода паглядзела, што пішуць пра Каліноўскага ў школьных падручніках Беларусі, Літвы і Польшчы, а таксама Расеі.
Ці перадвызначаная перамога Ўладзімера Зяленскага? Ці ўвойдзе ён у саюз Цімашэнкай? Ці пагражае Зяленскаму Майдан? Вынікі першага туру выбараў ва Ўкраіне абмяркоўваюць Ганна Соўсь, Сяргей Навумчык і Юры Дракахруст.
Пра гэта на сайце міністэрства паведаміў міністар Аляксандар Карлюкевіч, адказваючы на пытаньні чытачоў
Часам здаецца, што інтэрвію даваў не Валер Варанецкі, а Алег Трусаў або Алена Анісім.
«Я не стаў бы рабіць цяпер афіцыйных заяў, давайце дачакаемся адпаведнагаа моманту» — сказаў прадстаўнік Крамля.
«Зьявіўся нават нейкі падтэкст пошуку вінаватага боку. Беларусь, нагадаю, складаючы дамову, сыходзіла з таго, што стрыжнем нашай саюзнай канструкцыі служаць гандлёва-эканамічныя адносіны і ўвасабленьне менавіта эканамічнага напрамку саюзьніцкіх абавязальніцтваў ёсьць асновай».
«Гэта не дзіця, гэта дарослы чалавек, калі ён пачынае міжвольныя рухі ў дачыненьні той жа скульптуры, а потым выкладвае гэта ў інтэрнэт і пачынаюцца пэўныя нездаровыя камэнтары…»
Прэзыдэнт Альжыру Абдэлязіз Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату 28 красавіка.
«Калі жывёлагадоўля не ў парадку, то тады і расьлінаводзтва ня трэба».
Адна з адметнасьцяў чарговай сэсіі Палаты прадстаўнікоў, якая адкрылася 2 красавіка, у тым, што пасьля капітальнага рамонту яна зноў праходзіць у Авальнай залі. Да таго дэпутаты працавалі ў іншым крыле Дому ўраду — у залі паседжаньняў Савету міністраў.
Рашэньне зьвязана з выкраданьнем «людзьмі ў цывільным» Зьмітра Дашкевіча і Віталя Рымашэўскага, забаронай выходзіць з агароджанай тэрыторыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і «маніпуляцыяй з колькасьцю ўдзельнікаў».
Вярхоўны суд Вэнэсуэлы заклікаў пазбавіць дэпутацкай недатыкальнасьці лідэра апазыцыі Хуана Гуайдо, які сёлета абвясьціў сябе часовым прэзыдэнтам.
Загрузіць яшчэ