Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі пракамэнтаваў карцінкай знос крыжоў у Курапатах


«Как у старыя добрыя ўрэмена». Музыка і мастак Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў фэйсбуку паставіў карцінку з нагоды дзеяньняў улады ў Курапатах.

Раніцай 4 красавіка там пачалі зносіць крыжы. Пад’езды да Курапатаў заблякаваныя. Лявон Вольскі піша:

«Вясна. Пэрыяд усякіх абвастрэньняў. І плюс яшчэ нудота. Нудна ўсё, шэра, нецікава. Яшчэ нядаўна — "апошняя дыктатура Эўропы", а цяпер нават чорныя сьпісы адмянілі. Едзь куды хочаш. Хоць у Аўстрыю. Цьху! Вось раней было жыцьцё — суцэльны рухняк! Абшуквалі, саджалі, будавалі што і дзе хацелі (хаця не, гэта мы і цяпер робім, прабачце), забаранялі, пераймяноўвалі, пагражалі, зноў абшуквалі й саджалі. Асабліва нязгодныя неяк самі па сабе пазьнікалі (ня йначай, на захадзе атабарыліся-схаваліся, ага). Ёсьць што ўспомніць! А цяпер нудота нейкая. У міратворцы запісалі. Ванітуе! Хаця... Ёсьць яшчэ варыянты, каб дастукацца да кожнага. Вось, напрыклад, крыжы ў Курапатах. Нашто яны там? Зачэм? Каму? Чыво? Убраць іх нада аттудава. Ёсьць жэ манумент. Усё чын-чынаром: прыйшоў, усплакнуў, пайшоў, выпіў-паеў. Как у людзей. Давайце, карочэ, валіце-піліце! Ніхто ж не аткажацца выпаўняць прыказ, га? Ніхто ж ня хоча быць дармаедам? Ну, усё. Аж адлягло! Шчас шум падымецца, СМІ, тое-сёе. Как у старыя добрыя ўрэмена. Дажэ апяціт унязапна прабудзіўся. Паеду, відаць, паем».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG