Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Некаторыя абаронцы Курапатаў — у ізалятары часовага ўтрыманьня


Затрыманьне Дзяніса Ўрбановіча
Затрыманьне Дзяніса Ўрбановіча

Некаторых актывістаў, затрыманых 4 красавіка ў Курапатах, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны».

Сярод іх Зьміцер Дашкевіч, Валянціна Яроменак і Павал Севярынец.

Таксама праваабаронцы паведамілі, што на 18 гадзін ім вядомыя прозьвішчы дзевяці актывістаў, якіх пасьля затрыманьня адвезьлі ва УУС Менскага раёну.

Гэта Павал Севярынец, Дзяніс Урбановіч, Зьміцер Дашкевіч, Філіп Шаўроў, Ніна Багінская, Валянціна Яроменак, Валера Рабцаў, Арцём Кляпец і Віталь Трыгубаў. Імёны астатніх пакуль невядомыя.

Наста Дашкевіч паведаміла ў фэйсбуку, што ў затрыманай Валянціны Яроменак 4-гадовая дачка ў садку і ніхто, апроч яе, ня можа забраць дзіця, бо Ўладзімер Яроменак цяпер не ў Беларусі.

«Вельмі спадзяюся, што гэтая інфармацыя паспрыяе таму, што Валя хутка пакіне сьцены міліцэйскага пастарунку», — піша Наста Дашкевіч.

Група інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Менаблвыканкаму раней паведаміла, што ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам 4 красавіка затрымалі 15 чалавек.

Прадстаўнік Менскай раённай міліцыі паведаміў БелаПАН, што людзі затрыманыя «для высьвятленьня асобы і правядзеньня праверкі».

«Іх апытаюць: што яны рабілі, чым там займаліся. Хутчэй за ўсё, іх затрымлівалі, як я мяркую, з прычыны таго, што яны перашкаджалі правядзеньню работ, не давалі людзям выконваць сваю працу. Я ня ведаю, хто і што там рабіў. Хтосьці, можа, пад колы лез, хтосьці неяк інакш перашкаджаў, адцягваў кагосьці ад чагосьці. Будзе высьвятляцца, што рабілі, зь якой мэтай. На падставе гэтага будуць прымаць рашэньне, ці прыцягваць да адказнасьці».

4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі. Каля 12 гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу вакол мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG