Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМАП затрымаў Паўла Севярынца за спробу стрыму з Курапатаў. ВІДЭА


У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы, паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец. Ён пачаў на Facebook відэатрансьляцыю зь месца падзеяў, але не пратрансьляваў і 10 хвілінаў.

​«Людзі ў цывільным» спрабавалі выгнаць Севярынца з тэрыторыі мэмарыялу — тлумачылі, што там ідуць «работы», нельга перашкаджаць праезду тэхнікі. Супрацоўнікі АМАПу без тлумачэньняў запхалі Севярынца ў белы мікрааўтобус. За што ён затрыманы, невядома.

Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу. Міністэрства культуры ня ведае, што адбываецца.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG