Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта Курапаты адгарадзілі? ФОТА 


Вакол Курапацкага лесу будаўнікі паўтыкалі калкі, пазначаныя аранжавай фарбай. Яны стаяць на адлегласьці 20-50 мэтраў, усяго каля сотні штук. Некаторыя з калкоў аказаліся за лініяй крыжоў па пэрымэтры Курапатаў.

Пра гэта Свабодзе паведамілі прадстаўнік грамадзкай дырэкцыі народнага мэмарыялу Курапаты Алесь Чахольскі і актывістка Ганна Шапуцька.

Якая служба ставіла калкі, невядома. 2 красавіка будаўнікі сказалі, што гэта «разьметка для пабудовы агароджы» вакол Курапатаў.

Сёньня ніякія работы там не вядуцца. Інфармацыйныя шчыты на месцы адсутнічаюць.

Свабода высьвятляе, якая арганізацыя і зь якой мэтай паставіла вакол Курапацкага лесу будаўнічыя калкі.

Раней Аляксандар Лукашэнка падчас «Вялікай размовы» выказваў незадавальненьне, што абапал кальцавой дарогі стаяць «белыя крыжы», і загадаў навесьці парадак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG