Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра Курапаты: каб дэманстрацыі з крыжамі там не было


Аляксандар Лукашэнка не задаволены крыжамі, выстаўленымі вакол Курапатаў. Пра гэта ён сказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі.

«Прывядзём у парадак Курапаты, каб дэманстрацыі з крыжамі па пэрымэтры не было. Навошта вы павыстаўлялі там белыя крыжы? Вам што, царква дазволіла гэта рабіць? Гэта дэманстрацыя, а я супраць такой дэманстрацыі», — сказаў Лукашэнка.

Верагодна, гаворка ідзе пра крыжы, якія сёлета выставілі ўздоўж трасы Заслаўе — Калодзішчы. Увосень супрацоўнікі прадпрыемства «Менскаблдарбуд» аштрафавалі Валера Рабцава за парушэньні закону «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасьці».

Паводле дарожнікаў, у верасьні Валер Рабцаў разам са Зьмітром Дашкевічам ды яшчэ 4 актывістамі не ўзгадніў усталяваньне 13 крыжоў уздоўж аўтадарогі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG