Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэнтральную вуліцу ў Кіеве перайменавалі ў гонар сэнатара Джона Маккейна


Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн.
Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн.

Кіеўская гарадзкая рада падтрымала перайменаваньне вуліцы Івана Кудры ў цэнтры гораду на вуліцу Джона Маккейна. Адпаведнае рашэньне сталічныя дэпутаты прынялі на пасяджэньні ў чацьвер. Пра гэта паведамляе сайт рады.

Сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн 35 гадоў прадстаўляў у Кангрэсе ЗША Арызону. Ён быў яркім крытыкам ураду Ўладзіміра Пуціна ў Расеі і прыхільнікам паставак ва Ўкраіну лятальнай зброі для барацьбы з прарасейскімі сэпаратыстамі. Палітык памёр у 2018 годзе, зь ініцыятывай назваць вуліцу ў Кіеве ў яго гонар выступіў у верасьні 2018 году прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Украінец Іван Кудра, вуліца імя якога была перайменаваная, быў камандзірам разьведвальна-дывэрсійных групаў у акупаваным немцамі Кіеве ў часы Другой сусьветнай вайны. Пад яго кіраўніцтвам у горадзе былі ўзарваныя некалькі ваенных аб’ектаў.

Украінскія ўлады абвінавачваюць яго ў атацы на грамадзянскія абʼекты і паляваньні на ўкраінскіх нацыяналістаў. Чэкіст быў арыштаваны ў 1942 годзе і пакараны сьмерцю. Званьнем Героя яго ўзнагародзілі пасьмяротна ў 1965 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG