Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назваў дату сваёй адстаўкі прэзыдэнт, які пасьля пратэстаў вырашыў не ісьці на пяты тэрмін 


Прэзыдэнт Альжыру Абдэль Азіз Бутэфліка (лістапад 2017 году)
Прэзыдэнт Альжыру Абдэль Азіз Бутэфліка (лістапад 2017 году)

Прэзыдэнт Альжыру Абдэлязіз Бутэфліка сыдзе ў адстаўку да заканчэньня свайго чацьвёртага мандату 28 красавіка. Пра гэта паведаміла альжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва APS са спасылкай на офіс прэзыдэнта.

Рашэньне пакінуць пасаду кіраўніка дзяржавы Бутэфліка прыняў ва ўмовах масавых пратэстаў у краіне, якія працягваюцца больш за месяц.

У адпаведнасьці з канстытуцыяй Альжыру, пасьля адстаўкі прэзыдэнта абавязкі часовага лідэра краіны будзе выконваць сьпікер верхняй палаты парляменту Абдэлькадэра Бэнсалах. Прэзідэнцкія выбары павінны быць арганізаваны на працягу 90 дзён.

У сакавіку 82-гадовы альжырскі лідэр адмовіўся ад плянаў дамагацца перавыбраньня на пяты прэзыдэнцкі тэрмін і перанёс красавіцкія выбары.

У суботу 30 сакавіка сотні тысяч людзей чарговы раз выйшлі на вуліцы Альжыру з патрабаваньнем адстаўкі дзейнага прэзыдэнта, які ўзначальвае краіну з 1999 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG