Ён прыляцеў на навуковую канферэнцыю ў Менск на запрашэньне беларускага боку. Аднак ён быў у «чорным сьпісе» для наведваньня Расеі.
У Румыніі завершылі расьсьледаваньне прычын і абставінаў гібелі сотняў мірных грамадзян і вайскоўцаў у сьнежні 1989 году на працягу некалькіх дзён пасьля зьвяржэньня дыктатуры Мікалае Чаўшэску.
Заўтра ў Ізраілі пазачарговыя парлямэнцкія выбары. Пра тое, што вырашаць гэтыя выбары, Свабодзе распавёў ізраільскі палітычны аглядальнік Арык Элман.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў пра прызнаньне Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Іране міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй.
У Вільні затрыманы былы амбасадар Літвы ў Расеі, генэральны дырэктар Літоўскай асацыяцыі палат гандлю, прамысловасьці і рамёстваў Рымантас Шыдлаўскас.
Кіраўнікі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і Беларускага незалежнага прафсаюзу ў інтэрвію Свабодзе заявілі пра ціск адміністрацыі «Беларуськалія» і ўладаў на іх сябраў.
Кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласьці Максім Сьцяпанаў адмовіўся сыходзіць у адстаўку пасьля ўказу прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Зьявілася першая рэакцыя ў штабах фаварытаў украінскіх выбараў на заклік Аляксандра Лукашэнкі да ўкраінцаў не галасаваць за Зяленскага.
Ён згадаў таксама, што з Парашэнкам нібыта мае «агульнага сябра» — Саакашвілі.
У сувязі са зносам 70 крыжоў у Курапатах Зьміцер Дашкевіч напісаў заяву ў Генэральную пракуратуру Беларусі. Гэтыя крыжы цягам мінулага году Дашкевіч ставіў разам са сваімі сябрамі.
Арганізацыйны камітэт Чарнобыльскага шляху 8 красавіка падаў у Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне традыцыйнага шэсьця ў 33-я ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Прадпрымальніка лічаць саюзьнікам кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Два гады таму ў Івацэвічах Берасьцейскай вобласьці анархісты падпалілі рэклямны шчыт з гербам Міністэрства юстыцыі і надпісам «Сіла закону ў яго выкананьні».
Міністарка ўнутранай бясьпекі ЗША Кірстэн Нільсэн пайшла ў адстаўку — на фоне росту напружанасьці на паўднёвай мяжы Злучаных Штатаў, сытуацыя на якой выклікае занепакоенасьць Белага дому і стала прадметам спрэчак паміж адміністрацыяй Дональда Трампа і Кангрэсам.
«Каб уступіць у NATO, мы павінны людзям растлумачыць, што гэта ня нейкі алігатар, які сапраўды хоча праглынуць нас, Украіну».
Сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца будуць судзіць у панядзелак у судзе Менскага раёну. Пра гэта паведаміла жонка палітыка, заклікаўшы людзей прыйсьці ў суд падтрымаць Паўла.
Як найменей 21 чалавек загінуў, 27 былі параненыя ў выніку абвастрэньня ўзброенага канфлікту ў Лібіі. Ваенныя дзеяньні ў краіне аднавіліся з новай сілай, калі ў чацьвер фэльдмаршал Халіфа Хафтар аддаў загад Лібійскай нацыянальнай арміі наступаць на Трыпалі, паведамляе BBC.
Кандыдат у прэзыдэнта і дзейны кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка заклікаў кандыдата Ўладзіміра Зяленскага прыйсьці на дэбаты на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве 14 красавіка.
Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны афіцыйна абвясьціла вынікі выбараў прэзыдэнта Ўкраіны на пасяджэньні 7 красавіка і прызначыла паўторнае галасаваньне 21 красавіка.
Чым падобныя кандыдат на прэзыдэнта Зяленскі і арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні? Ці трэба вучыцца на прэзыдэнта? Як беларусы жывуць у чаканьні вайны, а ўкраінцы — у чаканьні канца вайны? Абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віялета Саўчыц і вядоўца Ганна Соўсь.
Чым падобныя кандыдат на прэзыдэнта Зяленскі і арганізатары сьвяткаваньня Дня Волі ў Горадні Белавус, Матолька і Пальчыс? Ці трэба вучыцца на прэзыдэнта? Абмяркоўваюць Франак Вячорка, Юры Дракахруст, Віялета Саўчыц і вядучая Ганна Соўсь.
«Нягледзячы на ўрачыстасьць падставы». Што менавіта абмяркоўвалася, не ўдакладняецца ні беларускім, ні расейскім бокам.
Пазьняк — старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ і аўтар артыкулу «Курапаты — дарога сьмерці» 1988 году, празь які большасьць беларусаў даведалася пра масавыя расстрэлы і пахаваньні ў Курапатах.
Паралельна на плошчы ідзе афіцыйная імпрэза ў гонар другіх Эўрапейскіх гульняў. Адбываюцца паказальныя выступы спартоўцаў. Плошчу патрулююць міліцыянты, асобы ў цывільным здымаюць на камэры.
На мінулым тыдні Канстытуцыйная рада Францыі скасавала найбольш крытыкаваны дэманстрантамі артыкул новага закону, які прадугледжваў адміністрацыйная забарона на ўдзел у дэманстрацыях любога чалавека, які «прадстаўляе асаблівую небясьпеку для грамадзкага парадку».
Расейскі журналіст Сяргей Дарэнка ў эфіры тэлеканалу RTVi пракамэнтаваў навіну пра расейскі крэдыт на 600 мільёнаў даляраў для Беларусі.
Хто перамагае на ўкраінскіх выбарах — паэзія ці проза? Зьмест ці форма? Інтанацыя ці сэнс?
Настаяцель храма-помніка Ўсіх Сьвятых протаярэй Фёдар Поўны, якога часам называюць духоўнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, адказаў на пытаньне «Нашай Нівы» наконт сытуацыі ў Курапатах.
Матвіенка была адной з ініцыятарак расейскага закону аб адказнасьці за «прапаганду гомасэксуалізму» і актыўна падтрымала анэксію Крыму.
Улады Вялікабрытаніі пачалі выдаваць грамадзянам пашпарты бяз словаў «Эўрапейскі зьвяз» на вокладцы — нягледзячы на тое, што Брытанія пакуль па-ранейшаму застаецца ў Эўразьвязе.
У ноч на 6 красавіка пратэстоўца супраць акумулятарнага заводу Майсея Мазько вызвалілі, але крымінальную справу адносна яго не спынілі.
Пра затрыманьне Максіма Вінярскага стала вядома актывісту Леаніду Кулакову ад сваякоў Вінярскага.
У другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны выйшлі шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік краіны Пятро Парашэнка.
Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб увядзеньні санкцый супраць 34 танкераў, якімі валодае ці кіруе вэнэсуэльская дзяржаўная нафтавая кампанія PDVSA.
Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон распарадзіўся адкрыць дзяржаўныя архівы для дасьледаваньня генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Ён выступіў у Елісейскім палацы на сустрэчы зь сябрамі арганізацыі «Ібука», створанай для захаваньня памяці пра ахвяры генацыду.
У Грэцыі адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і сотнямі мігрантаў, якія спрабавалі трапіць на тэрыторыю Паўночнай Македоніі. Прычынай сутычак сталі распаўсюджаная ў сацыяльных сетках чуткі аб адкрыцьці памежнага пераходу для мігрантаў, паведамляе BBC.
Аляксей Філатаў, які курыруе ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі працу з так званымі «народнымі рэспублікамі» Данбасу, стане выканаўцам абавязкаў кіраўніка ўпраўленьня Крамля па памежным супрацоўніцтве. Пра гэта піша РБК, спасылаючыся на свае крыніцы.
Гаворка пра так званыя «адкаты» — незаконныя грашовыя выплаты за кантракты.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра міжнароднай камісіі Анатоль Хішчанка выказаў Свабодзе свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй афіцыйна папрасіла Эзразьвяз аб новай адтэрміноўцы Brexit.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Палітыка выказала Свабодзе свой погляд на знос крыжоў у Курапатах.
Дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты — падступная рэч. Некалькі разоў яны адыгралі вырашальную ролю ў выніковым выбары электарату.
Міністар замежных справаў Польшчы Яцэк Чапутовіч, які знаходзіцца ў Вашынгтоне на сустрэчы міністраў замежных справаў NATO, заявіў Польскаму радыё, што высьвятляюцца дэталі зносу крыжоў, у тым ліку тое, хто гэта зрабіў.
Колькі каштаваў будынак беларускаму бюджэту, па-ранейшаму невядома. Але дэкор усярэдзіне каштуе ня менш за 800 тысячаў даляраў, адзін фантан перад судом — амаль 300 тысячаў даляраў, брукаванка каля суду — 390 тысячаў.
Аказваецца, у 1959 годзе ў Рэчыцы вуліцу Міцкевіча называлі ў гонар чэкіста, а не паэта, і цяпер выправілі гэтую «памылку».
Кандыдат на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзімір Зяленскі перад дэбатамі зь Пятром Парашэнкам раніцай 5 красавіка першы здаў аналіз крыві. Гэта была адна з умоваў Зяленскага перад пачаткам дэбатаў.
Знос крыжоў яны расцэньваюць як «акт вандалізму з боку органаў улады і акт зьнішчэньня народнай памяці».
Міністар аховы навакольнага асяродзьдзя і рэгіянальнага разьвіцьця Латвіі Юрыс Пуцэ адправіў у адстаўку мэра Рыгі Ніла Ушакова ў сувязі са справай аб карупцыі ў муніцыпальнай транспартнай кампаніі.
Верагоднасьць выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без пагадненьня працягвае расьці. Пры гэтым Брусэль не разумее, што можа стаць альтэрнатывай гэтаму варыянту, заявіў намесьнік кіраўніка Эўракамісіі Юркі Катайнэн.
Загрузіць яшчэ