Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы запатрабавалі вярнуць крыжы ў Курапаты


Дэмантаваныя крыжы ў Курапатах, 4 сакавіка
Дэмантаваныя крыжы ў Курапатах, 4 сакавіка

Беларускі ПЭН-цэнтар, Беларускі дом правоў чалавека, праваабарончы цэнтар «Вясна» і аб’яднаньне «Прававая ініцыятыва» апублікавалі супольную заяву ў сувязі са зносам крыжоў у Курапатах.

Знос крыжоў яны расцэньваюць як «акт вандалізму з боку органаў улады і акт зьнішчэньня народнай памяці».

У заяве адзначаюць, што дагэтуль невядома, хто прыняў рашэньне пра знос крыжоў, куды вывезьлі дэмантаваныя крыжы і што зь імі будзе. У час дэмантажу былі затрыманыя 15 абаронцаў Курапатаў — паводле міліцыі, нібыта «для высьвятленьня асобы».

«Курапаты зьяўляюцца найбольш вядомым месцам масавых расстрэлаў, якія ажыцьцяўляў НКВД на тэрыторыі Менску, — пішуць праваабаронцы. — На працягу 30 гадоў людзі стваралі народны мэмарыял у месцы нацыянальная катастрофы.

У Курапатах неаднаразова здараліся акты вандалізму, але вандалы ніколі не былі знойдзеныя і прыцягнутыя да адказнасьці. Наступствы вандалізму ліквідуюць самі людзі. Дзяржава не выконвае сваіх абавязкаў па ахове Курапатаў».

Праваабаронцы патрабуюць:

  • неадкладна спыніць дэмантаваньне крыжоў у Курапатах;
  • вярнуць дэмантаваныя крыжы на месца;
  • патлумачыць, хто і зь якой мэтай дэмантаваў крыжы сёньня;
  • надалей усе плянаваныя работы ў Курапатах загадзя ўзгадняць і абмяркоўваць з грамадзкасьцю і ўлічваць яе думку;
  • забясьпечыць належную ахову мэмарыялу і прадухіліць новыя акты вандалізму;
  • вызваліць усіх затрыманых абаронцаў Курапатаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG