Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутатцы Канапацкай адмовіліся паказаць дакумэнты на знос крыжоў у Курапатах


Ганна Канапацкая, архіўнае фота

Ва ўрочышчы Курапаты, дзе ад раніцы 4 красавіка дэмантуюць і звозяць крыжы па пэрымэтры мэмарыялу, ужо пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку.

Апоўдні ў Курапаты прыехала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая. Яна мяркуе, што адбываецца парушэньне правоў і інтарэсаў грамадзянаў, якія маюць права на ўшанаваньне памяці забітых, але хоча даведацца, ці адбываецца проста хуліганства, ці рэалізацыя афіцыйных загадаў, якія можна абскардзіць.

У міліцыянтаў яна спытала, ад каго тая ахоўвае грамадзкі парадак: парушаюць парадак крыжы, якія тут стаяць, ці людзі, якія знаходзяцца ва ўрочышчы. Яна адзначыла, што без дазволу Міністэрства культуры нельга было праводзіць такія работы.

Мірановіч сыходзіць ад прэсы
Мірановіч сыходзіць ад прэсы

Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч адмовіўся тлумачыць Канапацкай сытуацыю, на ейныя пытаньні адказаў «Ну і што», адаслаў дэпутатку ў прэс-цэнтар. Яна спрабавала пагутарыць зь ім, але той адыходзіў ад яе ў бок лесу.

Паказаць дакумэнты на работы ён адмовіўся, хоць абавязаны, а будаўнічыя работы без адпаведных дакумэнтаў незаконныя. Канапацкая адзначыла, што «няведаньне законаў не вызваляе ад адказнасьці».

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка адзначыў, што работы могуць сапраўды адбывацца незаконна і без дакумэнтаў, але фактычна адбываюцца «пад прыкрыцьцём міліцыі».

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі

Асноўнае пра Курапаты

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў

«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі

Картатэка Сталіна

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG