Ва ўрочышчы Курапаты, дзе ад раніцы 4 красавіка дэмантуюць і звозяць крыжы па пэрымэтры мэмарыялу, пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку.
Агароджу ставяць супрацоўнікі ДСПМК з Заслаўя. Чалавек, які паводзіць сябе як іхны кіраўнік, кажа, што ведае пра Курапаты.
Агароджа, як на ягоны густ, выглядае эстэтычна, і можа абараніць мэмарыял ад вандалаў. Ці завершаць работы за сёньня, ён ня ведае.