Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пытаньні, хто загадаў зносіць крыжы і куды іх павезьлі, адказаў няма

Зьнесеныя крыжы
Зьнесеныя крыжы

Куды падзеліся амаль 70 крыжоў, зьнесеных 4 красавіка ў Курапатах, і хто распарадзіўся дэмантаваць народны мэмарыял, прадстаўнікі ўладаў не адказваюць.

​Раніцай 4 красавіка намесьніца начальніка ўпраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Натальля Хвір паведаміла Свабодзе, што яна ня ў курсе таго, што адбываецца ў Курапатах. І параіла зьвярнуцца да ўласьніка — у Менскі райвыканкам і Бараўлянскі лясгас.

У Курапатах зносяць крыжы. ФОТАГАЛЕРЭЯ

1/27
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
2/27

Тэрыторыя агароджаная стужкай
3/27 Тэрыторыя агароджаная стужкай
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
4/27

5/27

6/27

Затрымалі актывіста Дзяніса Ўрбановіча
7/27 Затрымалі актывіста Дзяніса Ўрбановіча
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
8/27

Зьміцер Дашкевіч у Курапатах. паводле Дашкевіча, ужо зьнесена сама меней 70 крыжоў
9/27 Зьміцер Дашкевіч у Курапатах. паводле Дашкевіча, ужо зьнесена сама меней 70 крыжоў
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
10/27

11/27

Міліцыя не пускае людзей 
12/27 Міліцыя не пускае людзей 
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
13/27

На машынах, у якія грузяць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, нумары заматаныя анучай (відаць толькі, што яны зарэгістраваныя ў Менскай вобласьці), што зьяўляецца парушэньнем правілаў дарожнага руху
14/27 На машынах, у якія грузяць дэмантаваныя ў Курапатах крыжы, нумары заматаныя анучай (відаць толькі, што яны зарэгістраваныя ў Менскай вобласьці), што зьяўляецца парушэньнем правілаў дарожнага руху
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
15/27

16/27

Павезьлі крыжы
17/27 Павезьлі крыжы
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
Падыходзяць людзі, спрачаюцца зь міліцыяй
18/27 Падыходзяць людзі, спрачаюцца зь міліцыяй
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
Міліцыя прыпыняе рух, каб вывезьці затрыманых. Цяпер вядома пра затрыманьне сустаршыні БХД Паўла Севярынца, актывістаў Зьмітра Дашкевіча, Дзяніса Ўрбановіча, Піліпа Шаўрова, Ніны Багінскай
19/27 Міліцыя прыпыняе рух, каб вывезьці затрыманых. Цяпер вядома пра затрыманьне сустаршыні БХД Паўла Севярынца, актывістаў Зьмітра Дашкевіча, Дзяніса Ўрбановіча, Піліпа Шаўрова, Ніны Багінскай
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
20/27

Супрацоўнік міліцыі ў цывільным адганяе журналістаў
21/27 Супрацоўнік міліцыі ў цывільным адганяе журналістаў
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
За нейкім хлопцам пагналіся ў лес
22/27 За нейкім хлопцам пагналіся ў лес
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
23/27

Там, дзе толькі што зьнесьлі крыжы, пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку
24/27 Там, дзе толькі што зьнесьлі крыжы, пачалі ўсталёўваць агароджу — мэталічную сетку
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
25/27

26/27

дырэктар Бараўлянскага спэцллязгасу Аляксандар Мірановіч сыходзіць ад прэсы
27/27 дырэктар Бараўлянскага спэцллязгасу Аляксандар Мірановіч сыходзіць ад прэсы
У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад'езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.
Previous slide
Next slide

У Менскім райвыканкаме раніцай праходзіла нарада па Курапатах, паведаміла сакратарка аддзелу ідэалёгіі, культуры, спорту і працы з моладзьдзю. Загадчык аддзела Ўладзімер Шаплыка знаходзіўся на нарадзе, а пасьля яе хуценька паехаў разам з намесьніцай старшыні райвыканкаму Ірынай Ціхонькай нібыта ў Курапаты, паведамілі ў прыёмнай.

Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч знаходзіўся ў Курапатах, зьбег ад журналістаў і адмовіўся тлумачыць сытуацыю дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ганне Канапацкай, накіраваўшы яе ў прэс-цэнтар Міністэрства лясной гаспадаркі.

Паказаць дакумэнты на работы Мірановіч таксама адмовіўся, хоць абавязаны, бо будаўнічыя работы без адпаведных дакумэнтаў незаконныя.

Інфармацыйнаму агенцтву БелТА Мірановіч патлумачыў, што «у Курапатах праходзяць плянавыя работы ў добраўпарадкаваньні, дэмантуюцца агароджы, выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды».

Прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі не адказвае ні на тэлефанаваньні, ні на пісьмовыя звароты.

Свабода працягвае дамагацца ад уладных структур адказу на гэта пытаньне.

4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі. Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя.

Курапаты

Курапаты — урочышча пад Менскам, дзе ў 1937–1941 гадах карнікі НКВД расстралялі, паводле розных падлікаў, ад 40 да 200 тысяч чалавек.

У красавіку — траўні 1988 году ў лясным масіве Курапаты былі знойдзены астанкі людзей, гэтыя факты хутка сталі шырока вядомыя, дзякуючы дзейнасьці Зянона Пазьняка і грамадзкай арганізацыі «Мартыралёг Беларусі».

У чэрвені 1988 году створана ўрадавая камісія, і пракуратурай БССР узбуджана крымінальная справа па выяўленых фактах.

У працэсе расьследаваньня, як пацьверджана ў інфармацыйным паведамленьні Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у чэрвені 1996 году, устаноўлена, што тут з 1937 па 1941 супрацоўнікі НКУС БССР расстрэльвалі рэпрэсаваных жыхароў рэспублікі.

Пры аглядзе ляснога масіву выяўлена, што на тэрыторыі каля 30 га разьмешчана 510 пахаваньняў, з якіх у часе эксгумацыі праверана 8 і ў 6 з іх знойдзены шкілетныя астанкі людзей, адзеньне і іншыя асабістыя рэчы загінуўшых.

Ва ўшанаваньне памяці ахвяр пастаўлены крыжы, іншыя мэмарыяльныя знакі, шчыты з надпісамі.

У Курапатах неаднойчы чыніліся факты вандалізму.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG