Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэка-католікі Беларусі назвалі падзеі ў Курапатах «крыжаломам»


Дэмантаж крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты
Дэмантаж крыжоў у мэмарыяльным комплексе Курапаты

Такую думку выказаў апостальскі візытатар для грэка-каталікоў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаека).

«Крыжу Ісуса Хрыста пакланяцца... Вялікі пост для ўсіх хрысціянаў — гэта час асаблівага ўшанаваньня Крыжа Ісуса Хрыста. Сёння, 4 красавіка 2019 году, хрысьціяне Беларусі з болем і жахам глядзяць на крыжалом у Курапатах», — напісаў архімандрыт Грэка-каталіцкай царквы.

Ягоную заяву распаўсюдзіў Аляксандар Шаўцоў, сьвятар парафіі святога пакутніка Язафата ў Полацку. Заяву ён апублікаваў у сваім акаўнце на facebook.

4 красавіка ў Курапатах дэмантавалі і вывезьлі 70 крыжоў (паводле інфармацыі Зьмітра Дашкевіча). 15 абаронцаў Курапат затрымала міліцыя, а сам мэмарыял ачапілі.

Каля 12-й гадзіны дня пачалі ставіць мэталічную агароджу мэмарыялу, гэтым займаюцца будаўнікі з Заслаўя. Хто прыняў рашэньне пра дэмантаж 70 крыжоў, куды іх вывезьлі і што зь імі будзе далей, невядома. Дырэктар Бараўлянскага спэцыяльнага лясгасу Аляксандар Мірановіч адмовіўся тлумачыць сытуацыю і журналістам і дэпутатцы Ганьне Канапацкай.

«Выдаляюцца незаконна ўстаноўленыя спаруды ў выглядзе крыжоў», — адзінае, што патлумачыў Мірановіч. Пры гэтым не паказаў канкрэтных дакумэнтаў на запыт дэпутатцы Ганны Канапацкай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG