Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар дзяржаўнага помніка ў Курапатах: «Крыжы мусілі захаваць»


Дзяржаўны мэмарыяльны знак у Курапатах
Дзяржаўны мэмарыяльны знак у Курапатах

Сяргей Аганаў, які ўзначальваў калектыў аўтараў помніка ў месцы масавых расстрэлаў, лічыць, што народны мэмарыял для Курапатаў — асаблівы мастацкі вобраз, які трэба захаваць.

У Курапатах зранку 4 красавіка пачалі зносіць крыжы. Пад’езды да Курапатаў заблякаваныя. Сьведкі налічылі восем экскаватараў, якія валяць крыжы па ўсім пэрымэтры мэмарыялу.


Сяргей Аганаў, скульптар, які займаўся помнікам у Курапатах лічыць, што крыжы абавязкова трэба было захаваць, бо гэта асаблівы мастацкі вобраз.

«Крыжы там нікому не перашкаджаюць, на маю думку як мастака, яны ствараюць асаблівы вобраз гэтага месца. У мяне, як у верніка, ніколі б рука не паднялася зносіць крыж. Пры распрацоўцы помніка мы ўлічвалі, што народны мэмарыял мусіць там застацца», — сказаў Свабодзе Сяргей Аганаў.

Помнік у Курапатах мусіў быць усталяваны яшчэ паводле Пастановы ўраду БССР. Але паставілі яго толькі ў 2018 годзе. Помнік падрыхтавала група скульптараў — Вольга Нячай і Сяргей Аганаў, а таксама архітэктары — М. Маркаўцова і В. Ярмоліна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG