Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не сакральныя, гэта самадзейнасьць. Як знос крыжоў у Курапатах апраўдвае газэта «СБ. Беларусь сегодня»


Дэмантаж крыжоў у Курапатах, 4 красавіка
Дэмантаж крыжоў у Курапатах, 4 красавіка

Дзяржаўнае ТВ і газэта «Звязда» праігнаравалі знос крыжоў у Курапатах 4 красавіка. Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА толькі паведаміла: гэта плянавае добраўпарадкаваньне.

Андрэй Мукавозчык
Андрэй Мукавозчык

Аўтар газэты Адміністрацыі прэзыдэнта «СБ. Беларусь сегодня» Андрэй Мукавозчык, які нярэдка піша абразьлівыя камэнтары да актуальных падзеяў, аказаўся ці не адзіным прадстаўніком дзяржаўных СМІ, які выказаўся пра знос крыжоў.

Ён прывёў шэраг сумнеўных аргумэнтаў у абарону зносу крыжоў:

  • «Тыя крыжы — гэта самадзейнасьць».
  • «Яны не каталіцкія, не праваслаўныя, што яны павінны сымбалізаваць?»
  • «Там ляжаць людзі розных нацыянальнасьцяў, розных канфэсіяў, рознага сьветапогляду. Ня ўсіх задаволілі б самаробныя крыжы».
  • Дзяржаўны памятны знак пастаўлены, яго дастаткова: «Усе, хто хоча, могуць прыйсьці, памаліцца, памаўчаць».
  • «Паўгнілыя драўляныя канструкцыі ў тым лесе цяпер відавочна лішнія».
  • «Калі ўторкнуць чвэрць месяца ў суседзкую градку», гэта ня стане сакральным (напэўна, маецца на ўвазе сымбаль ісламу — зорка і паўмесяц).
  • Крыжы выставілі ня толькі ў лесе, але і ўздоўж дарогі, «каб здалёк відаць» — «ці не падобна гэта на выстаўленьне старых і дзяцей перад сабой?».
  • Людзі пойдуць у Курапаты, калі яны «перастануць быць чыімсьці месцам, а будуць агульным, народным», да «капітальнага» дзяржаўнага помніка, які нібыта «задаволіў большасьць».
  • Незадаволеным тым, што адбываецца ў Курапатах, трэба «да сваіх сваякоў на могілкі схадзіць» — там «і камень казённы, і агароджа, і ўсё астатняе ўпарадкаваньне».
  • Пра тое, што камуністы расстрэльвалі людзей у Курапатах: «Камуністы і сьвятло ў вёску правялі, і трактар прывезьлі, і школу адкрылі, і пад танк з гранатай леглі».
  • «З таго дрэва магло б атрымацца што-небудзь патрэбнае, для людзей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG